Старонка:Зямля (1928).pdf/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Зноў быў вецер і зноў было хмурна.

Яны ўдвух сядзелі ў полі на мяжы, утомленыя аглядам балота і поля, і Тамаш гаварыў:

— Самае горшае дык гэта, што каторую пору на боты ніяк ня ўзьбіцца. Проста аж надакучыла кожны месяц правячы іх. Няхай іх немач. Зусім распорваюцца, падлы. А гэты, трасца яму, Хоняў швагер падвёў — я яшчэ пазаўчора занёс іх яму — дзьве латкі трэба прыставіць, дык ён яшчэ і сягоньня не зрабіў... Трэба будзе на зіму як-небудзь агораць, ды галоўкі прыставіць — халявы ў іх яшчэ добрыя... Халявы, я-ж кажу, добрыя, салдацкія.

Ён прачысьціў саломінаю папяросьнік і гаварыў больш:

— Гэта, каб на зіму валенкі справіў. Раней, дык я мог і ў абыякіх ботах зімаваць, а гэта ўжо летась зімою, чую — ня тое. Ні то, што мне ногі карчанеюць, не, але абы хоць чуць прабярэ холадам, дык проста нейкая, ліха ёй, слабасьць нападае. Леташнюю зіму, пад вясну, я ў лесе прамок быў, дык дома вечарам адразу ногі самлелі былі, у каленях пачало ламаць. Што-ж, браце, гады... От я стараюся тут з табою, а наўрад, госпадзі, ці я прычакаю ўбачыць усю гэтую формальную перастройку. Яй-богу. Але от варушуся... Весялей жыць... Унь той лог, каб забараніць грузіць каровамі, дык там сенажаць буяла-б. А то — чорт яго ведае што. Праўда ці не? Але з нашым народам нічога ня зробіш. Няхай яны паправальваюцца скрозь зямлю гэтакія людзі... Чаму ты, Алесь, ня жэнішся?

— Можа ажанюся.

— На якое ліха ты чакаеш. Ты, ужо сказаць, ў розуме, прызвы адбыў... Ды якія к чорту прызвы, напаваяваў, можна сказаць, у сваю ахвоту... І гібееш