Старонка:Зямля (1928).pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ты, трасца тваёй матары, тады быў, калі мы лодныя і босыя порах нюхалі?

— Магу.

— Дык от. Ты і ёсьць гаспадар тут. Сіла твая. Ты малады і здаровы. Дык табе так і здаецца ўсё. Праўдзіва здаецца — сам будзь гаспадаром, а калі няма табе награды, хоць-бы, скажам, за тое, што кроў праліваў, дык сам зрабі гэтую награду, вазьмі сабе і яшчэ другому дай. Так гэта ці не, ты думаеш?

— Так.

— Ну, дык от. А я чалавек скалечаны. Што мне засталося? Глядзець, каб душа была несапсована. Жыць. Ты думаеш, калі я тут з табою разам на сходы хаджу, і косячы не адстаю ад цябе, дык я ўсё і магу так, як ты? А ці ведаеш ты, як гэта можа стыць душа, калі сам сядзіш пад сьмерцю ў загаджаных акопах, з галавою, аглушанаю пудам зямлі, і ведаць, што ў гэты-ж самы час канаюць за тысячы вёрст старыя бацька і маці з голаду, з вошай, выгнаныя з хаты, недагледжаныя валацугі... Канаюць, можа, дзе адны, сам-на-сам, дзе-небудзь на сьметніку, або на бітай дарозе. А сам, пасьля ўсяго, страціўшы здароўе, ня ведаеш куды падацца? Каб да маіх год ды яшчэ здароўе, дык я табе тут горы варочаў-бы... А можа ў мяне ад усяго гэтага натура стала іншая, ці як іначай — усё стала іншым. Людзі бываюць усякія. Ад чаго яны робяцца ўсякімі, гэта тут мы гаварыць ня будзем. От я цяпер начую ў Мацьвея. Дык я тут табе скажу, што каб яго зрабіць іншым, дык трэба капыл новы. А так нічога ня будзе. Так, дык ён табе будзе да канца дзён сваіх так гібець, прападаць, колькі ты яму не памагай, колькі ты яму не давай. Усё — як вада ў рэшата. Як у тхлань. Калі ў чалавека капыла