Старонка:Зямля (1928).pdf/354

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ганна сядзела каля стала. Кагадзе што разднела. Сані яшчэ не гатовы былі.

— От добра, што бацьку з нагою лепш.

— Але.

— Я табе яшчэ малака прынясу.

— Ня трэба, мама. Годзе.

— Хаця-ж пішы, як заедзеш.

— Добра.

— А то нам тут усяк думацца будзе. Вядома, усё здаецца. Вам, маладым, можа іначай. Можа што і не ў галаве. А нам рупіць. Кланяйся-ж там Андрэю. Улетку прыяжджайце, калі будзе як.

— Добра, мама.

— Няхай і ён калі напіша.

І пашла маці, заклапочаная, у кухню.

Зараз трэба будзе садзіцца ў сані. З кухні мацерын голас:

— Што-б табе гэтакае прыдумаць апрануць наверх, каб цяплей табе было ехаць, і сама ня ведаю.

Лёгкі туман ледзьве прыметны за вокнамі. На вуліцы чуваць галасы. Здаецца, гэта пахне жытам і сенам.

Ганна падышла да вакна. Чарнела над сьнегам сухое каліўё замёрзлай вяргіні. Моўчкі глядзела на яго. Села зноў за стол. "Калі-ж гэта я зноў прыеду сюды? І ці жыў будзе тады бацька, ці жыва будзе маці? І як будзе тады брат жыць?" І гэтакаю прытульнасьцю павявае тутака ўсё. І гэтакі-ж шырокі вецер.

Яшчэ раз дастала, каб перачытаць, ліст Андрэя: . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . "папрасі бацькоў ад мяне, каб выбачалі, што я ня прыслаў табе грошай на дарогу. Няхай зра