Старонка:Зямля (1928).pdf/355

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зумеюць; няхай ня крыўдзяцца. Я выйду цябе спатыкаць у той дзень, калі павінна ты прыехаць. Калі-ж цябе ня будзе, я выйду ў наступны дзень. Скажы бацьком, што я дзякую ім за цябе. Работу я дастаў, і мы пражывем ня вельмі гаруючы. І гэта скажы бацьком. Я буду старацца, каб табе тут было добра. Адно ты кахай мяне гэтак, як кахала. Перад намі шырокі прастор будучыны. Перад намі — усё наша. Хутчэй-жа будзь тут, родная мая. Я люблю цябе".