Старонка:Зямля (1928).pdf/350

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Алесь-жа вышаў у сад, глянуў на паплавы за ім, на ружовую істужку захаду над чарнатою лясоў. Адчуваючы, як у вострым смутку сьціснуліся грудзі, увайшоў у хату.

— Маня, хадзем гуляць.

— Куды?

— Хадзем от. Апраніся.

Узяў яе пад руку; пашлі яны вуліцаю, поўнаю гучнай цішыні. Ледзьве ружавеў захад.

— Да часу мы гэтак, Маня, жывем.

— Як да часу?

— Гэтак, як цяпер.

— Пра што гэта ты гаворыш?

— Гаварылі хату ставіць новую, а я падумаю яшчэ.

— Чаму?

— Каб усю гэтую вуліцу дагары нагамі перавярнуць.

— Што ты думаеш гэта? Нічога мне ня ўцяміць.

— Ведаеш, от гаварыў я з табою. Каморнікаў выпісаць на лета. І папрацую-ж я!.. От як!

Прайшлі ўсю вуліцу. Вярнуліся назад. Захад пацямнеў, істужкі лясоў відаць сталі выразьней. Юрка і Юзік весела марозілі рукі, стараючыся з падмёрзлага сьнегу ляпіць сьнежкі.

— Нашто вы рукі марозіце, жэўжыкі?

— Сьнег цёплы.

— Гэта спачатку рукі мерзнуць, а пасьля гарэць пачнуць, як разагрэюцца ў сьнезе.

— Ну?

— Яй-права.

— Каб я так жыў, што праўда.

— Эх вы, жэўжыкі!

— Чаму?

І яны пашлі ўсьлед. Усе прыпыніліся каля хаты