Старонка:Зямля (1928).pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ён то ўсякі з іх цягаўся па сьвеце. Брадзяжыў. Але цяпер, як асеўся на зямлі, дык от будзе сядзець і рабіць. Што ён вінават, што нідзе прытулку ня меў. Усякаму жыць трэба. Папробаваў-бы ты на яго месцы... Як табе вельмі крыўдна, што чалавек жыць пачаў пачалавечы! Ах, як табе крыўдна!

Павал бліснуў вачыма і ўскіпеў:

— А чаму гэта канешне мы павінны ўсіх у людзі выводзіць. Чаму гэта мы павінны быць такімі міласэрнымі. Добра двум-тром, а гэта чалавек дваццаць прытулілася тут. Як каторы, хоць блізкі які, а як гэты вунь Канапацкі, дык аж з-пад Смаленску аднекуль прыблытаўся, ці якое яму ліха. Чэрці яго ведаюць, што ён рабіў там, можа сабак лупіў.

— А што табе, што ён там рабіў. Няхай сабе лупіў, абы ня ты.

— От не хапала яшчэ, каб я сабакі лупіў!

— А чаму? Уг-га! Чым кепска. Ёсьць людзі, што і з гэтага хлеб ядуць.

— Згарыць ён няхай з сваім такім хлебам. Чаму-ж ён адцураўся гэтага свайго хлеба, ды падаўся сюды, зямлі захацеў?

— Ты гаворыш усё роўна як-бы ён і сапраўды сабак лупіў.

— Чаго ты за яго так абстойваеш. Чаму яму канешне ў нас прытуліцца, а ня дзе іначай?

— Чаго ты на яго напаў?

— Я не на яго. Я на ўсіх. У нас зямлі і так не хапае, а гэта яшчэ некага ўспамагай.

Тамаш глыбокадумна абцёр губы вялікім пальцам правай рукі і змоўчаў. Юлік Барановіч падцьвердзіў Паўлаву гаворку:

— Ёсьць, вядома. І ня было-б крыўды, каб ён хоць сядзеў ціха, а то ўсё наверх стараецца