Старонка:Зямля (1928).pdf/343

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мяне, клапаціцца, але нейк вельмі сумным мне гэта ўсё здалося. А пасьля я ўжо дачулася, мама сама расказала мне пра ўсе гэтыя гаворкі. Я буду ўсё чакаць, калі паеду да цябе. Ты як-небудзь пастарайся, хоць табе і цяжка будзе, я гэта ведаю, каб мне больш, як да канца зімы, тут ня быць, бо тады не дадуць мне па вуліцы прайсьці, усё будуць гаварыць. А ўрэшце, як сабе хочуць. Можа табе вельмі цяжка будзе, дык як-небудзь перабуду. Ты адно не забывай мяне. Ведаеш, усё нейк у хаце зьмянілася, нейк і кухня, здаецца, іначай выглядае. Тата абгабляваў тую лаву, на якой я, бывала, малако цадзіла. А вяргіня ў агародчыку на вуліцы зьмерзла, ня было каму тут яе выкапаць. Вельмі шкода мне вяргіні. Брат сьмяецца, кажа, што ён тут, на гэтай самай градцы, дзе расла вяргіня, і па ўсім агародчыку на спробу пасее нейкіх новых буракоў, будзе глядзець, як яны будуць расьці, ці варта іх больш сеяць. Жартуе ўсё з мяне. А каб я была дома, дык сярод буракоў і вяргіня расла-б. Было-б зусім весела глядзець праз вакно. Прыехала я добра. Па поўдні. Яшчэ больш пацяплела, зусім было адлежна стала і зусім цёпла было ехаць. Усе кажуць, што я паблажэла з таго часу, як мы з табою паехалі былі адгэтуль. Напішы, ці ты выехаў у той самы дзень, як і я, ці яшчэ на дзень застаўся быў? Што яшчэ табе пісаць? Завуць усе дома мяне госьцяю, вельмі клапоцяцца пра мяне, а мне нейк радасна і хочацца плакаць. Бывай здароў, не забывай мяне.

10 сьнежня.                                                                      Ганна.

Гэта я напісала ўчора вечарам, а цяпер раніцаю прышоў ліст ад цябе. Я прачытала, родненькі мой. Адпішу табе трохі пачакаўшы, цяпер нейк не