Старонка:Зямля (1928).pdf/342

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Пагавораць ды сьціхнуць.

— Языкоў, тымчасове, не папрывязваеш.

— Дзе бачыў.

— А я думаю, хто яго ведае, кажуць прыехала, а, тымчасове, гаворкі гэтыя пашлі. Ажно-ж за ніжынера...

— За ніжынера.

— Аг-га-га... ну...

— Адно каб як нага прайшла.

— Сьпірытусу гэтага з мурашкамі каб, кумок, тымчасове, дастаць адно.

— Апытаць дзе па людзях трэба.

— Дык, значыцца, Ганна паедзе пад вясну...

Вашыновіч пашоў дадому пад поўнач, нясучы ў сабе і зайздрасьць і абыякавасьць да ўсяе гэтае справы.

XІX

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . я ніколі гэтак ня думала, ніколі гэтак ня пісала, як цяпер. Ня ведаю, што са робіцца, і, мусіць, не заспакоюся я, пакуль ня будзе ад цябе ліста. Каб ты адно ведаў, якія гаворкі пашлі тут пра нас з табою, што гавораць. Мама плача, а тата нічога, але бачу, што і ў яго на сэрцы скрабе. Мама вельмі нудзіць. Мама кажа, што і раней пачалі гаварыць, як толькі дачуліся, што я маю прыехаць дадому. І як гэта дачуліся? Гавораць, што ты мяне кінуў, што цяпер усе маладыя, гарадзкія, гэтакія. Я маму супакоіла трохі, але ўсе роўна яна нудзіць, бо яна і сама ня ведае, каму верыць і што ёй думаць. Калі я прыехала, дык адразу нічога не разумела. Пачалі частаваць