Старонка:Зямля (1928).pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

азіяты якія, што будзем твой авёс травіць!? Што ты розуму ня маеш у галаве, ці што!?

— Травіш авёс ды яшчэ мяне дурным робіш?!

І Павал рушыў забіраць коні. Перапалоханы Юрка схваціў свайго каня за грыву і пацягнуў у кусты, Тамаш стаў і засьмяяўся:

— Ты ўзвар'яцеў, Павал, ці што?

Лямант гэты чуўся на той бок вузкае істужкі кустоў. І вось вышаў адтуль Алесь, абветраны і вясёлы. Пасьля вышаў Сабастыян, пануры, шчыльна падпяразаны па доўгім халаце. Яшчэ адзін — кульгавы трохі на левую нагу, нізкі, з нядаўна голенаю барадою. Папраўляючы шапку, ён бліснуў шырокаю лысінаю. Алесь сьмяяўся:

— Вы, дзядзька Павал, усё роўна як камандзір які, на белым кані. Толькі нешта вашага войска нідзе ня відаць.

— Што ты з мяне старога кпіш, знайшоў таварыша!.. Унь авёс травяць, а я павінен маўчаць? Дабралі розуму!

— У нас ён, браце, з прадвеку гэты розум ёсьць.

Тамаш сказаў гэта і ўзрадаваўся новым людзям, што яшчэ выходзілі з кустоў. Юрка зноў стаяў тут, хаваючы рукі ў рукавы.

— Дзе-ж ты сынку, запалкі падзеў?

Юрка пашукаў у кішэнях, пачаў абмацваць за пазухаю.

— Што-ж ты гэта нарабіў? Падняў крык на нас бяз дай прычыны, і цераз цябе хлопец мае запалкі згубіў.

І Тамаш зарагатаў. Алесь, сеўшы на зямлю, пастараўся заспакоіць Паўла:

— От пускайце, дзядзька каня, ды пасеце з намі.