Старонка:Зямля (1928).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— А я думаў, што без каўняра... Бяжы, сынку, коні адвярні ад аўса. Бач, як зьнюхалі, падлы... Эй, куды, каб цябе ваўкі ўклалі!

Голас Тамашоў гучна разыходзіўся з ветрам. Сядзеў ён, як моцна ўрослы ў зямлю і траву, — шырокі постацьцю і ўзлахмачаны валасамі і адзежаю. Юрка сваім дзіцячым голасам, тонкім і няроўным, адварочваў коні. Ён бег па іржышчы, махаючы аброцьцю. Коні, — Тамашоў лепшы, яго горшы, нават зусім дрэнны-на адно вока сьляпы, стары і худы,нехаця адскочылі ад аўса, усьпеўшы, аднак, скубянуць яго. Тамаш весела гукаў:

— Дагані, дагані, сынку, ды цуглямі па хвасьце уклей!

Юрка адагнаў коні у кусты і падышоў назад. Тамаш зноў ужо курыў, моцна харкаючы і плюючы. Юрка зьбіраў ужо лом для агню, але тут белабароды Павал выехаў на белым кані куставою дарогаю з кустоў. Седзячы на высокім кані, ён сам здаваўся вельмі буйным і здаровым. Барада яго, як і заўсёды, упіралася ў грудзі, узбуджаны твар чырванеў. Торкаючы абсацамі зрыжэлых ботаў каню пад чэрава, ён пад'ехаў да самага Тамаша і Юркі. Прыпыніў каня і нарабіў крыку:

— Вы думаеце, калі я ня ўсьпеў прыбраць усяго свайго аўсу, калі я трохі запазьніўся з аўсом, дык думаеце, я так і пакінуў на патраву вашым коням, каб вы іх павывалаквалі!? Вы думаеце, я нічога ня бачу і ня ведаю!? Нашто авёс коньмі травіце? Вы! — сабраліся ўдвух, малы і стары.

Тамаш, не ўстаючы з свайго месца, растлумачыў яму:

— Чалавек з цябе, што ты выдумаў? Чаго ты крычыш; што гэта ня бывае, што конь калі ў патраву ўскочыць? Гэта-ж не назнарок; што гэта мы