Старонка:Зямля (1928).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Павал моўчкі зьлез з каня. Кульгавы і лысы заў важыў:

— Калі-бо пакідаюць ліха ведае нашто снапы на полі, усё роўна як назнарок. У людзей дык даўно ўсюды чыста, а гэта выткне з поўкапы з поўкапы снапоў што няма ніякага разгарненьня.

Павал, не пакінуўшы яшчэ злаваць, закрычаў:

— Мне тваіх парадаў не патрэбна. Я сам ведаю, што раблю. Калі мне не выпадала гэты авёс раней забраць, дык няма чаго тут мне памагаць языком.

— Чаго-ж ускіпеў так. Хіба я ня праўду кажу? Кручаны нейкі дый годзе. Чаго ты крычыш?

Павал спачатку змоўчаў. Пацерабіў бараду, падумаў нешта гледзячы ў зямлю і паспакайнеў раптам:

— А ты, Юлік, нялішне тут паказвай мне, як мне маю гаспадарку весьці. Я і сам ведаю. Глядзі сябе.

— Я табе і ня зьбіраўся паказваць.

— І добра рабіў. Кожны павінен глядзець свайго.

— Добра таму і глядзець, хто можа.

— А што, ты ня можаш?

— Папробуй ты з гэтакаю нагою, як у мяне.

— Па гэтакай назе можна яшчэ жыць. Ты-ж, можна сказаць, зусім проста ходзіш. Яна-ж у цябе здаўных.

— Мала, што я часам пакульгваць пакідаю, але абы натруджу яе трохі або вільготнае надвор'е, дык проста мне аж да сэрца боль даходзіць.

— То трэба лячыцца.

— Трэба лячыцца! Ты думаеш я сам ня ведаю, што трэба лячыцца?.. Я лячыўся спачатку, але гэта такая хвароба, што заўсёды трэба яе падлечваць. А ўвесь век лячыцца — дык на гэта трэба быць