Старонка:Зямля (1928).pdf/292

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ну пэўна, што вы гэта самі на сябе страху нагналі. У вас зусім выгляд не такі страшны, як вам здаецца.

Тамаш захацеў усьміхнуцца:

— Што ты мяне цешыш.

Паглядзеў на Алеся, паволі зажмурыў вочы і пачаў драмаць. Алесь сядзеў нейкі час каля яго, занудзіўшыся нейкаю незразумелаю трывогаю. Тамаш заснуў. Алесь вышаў ціха з хаты. Пашоў у адрынку, паглядзеў, як рэзалі сечку, папробаваў даваць у нажы:

— Нешта цягне дрэнна.

— Старая сячкарня.

Пашоў паволі ў свой бок вуліцаю. Мароз адлягаў. Неба цямнела, хмурылася палавымі засьціламі. Пад санямі на вуліцы цішэй скрыпеў сьнег. Спаткаўся Сабастыян:

— Ідзі, Алесь, сала купляй.

— Дзе?

— У Юстына.

— Чаму гэта?

— Салам пачаў гандляваць. Думае — забагацее. От-бо народ!

— Можа і забагацее.

— Дзе-б бачыў. Хто тут лішне тое сала ў яго будзе купляць. Што гэта горад. Гаворка. Уздурнеў чалавек. Адразу прашпэціцца.

Сабастыян зарагатаў, пасьля твар яго застыў у гуморыстычнай усьмешцы. І такім пашоў ён у свой двор — здаволены нечым, нечага радасны. Пашоў і — чуваць было на вуліцы — загаварыў з нейкім моцна ў дварэ. Харкануў і плюнуў.

Алесь пашоў у гумно ператрасаць салому. Пахла жытнімі снапамі. Узяў вілкі, паварушыў салому. Вышаў у вароты, закурыць. Лёгкі повей ветру