Старонка:Зямля (1928).pdf/267

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чыны няхай будуць сьведкамі. Кума дастала каўбасы і сала, то няхай бог дасьць здароўе. А я сам лядцоў прынёс. Налівай, кумок. Як той казаў, ні калі было, ні калі будзе. Абы, бог даў, кабылка жарабят вадзіла.

Барановіч тут-жа яго абнадзеіў:

— Ты пра жарабята будзь спакоен. Кабыла свае гадоўлі. Я табе благога не пажадаю. Што яазіят які ці што?

— Я, кумок, гэтага не кажу... Будзьма здаровы. Дай божа, тымчасове, як той казаў, у добры час выпіць і каб усё ішло чалавеку на карысьць.

— Дай божа.

— Я, кумок, гэтага не кажу, што ты мне благога жадаеш. Калі я калі што, тымчасове, гэткае скажу, дык няхай са мною добрыя людзі не гавораць. Мужчыны ведаюць. Праўда, Мацьвейка?

— Праўда, на гэта тут няма чаго лішне гаварыць.

— Ну але. От і Мацьвей кажа. А пры людзях заўсёды лепш усё рабіць. Які дзе інтэрас, дык пры чалавеку яно іначай. Кабылка — яна ніштаватая. І што ты, Юлік, пазваў у сьведкі Мацьвея і Мікалая, дык ты, тымчасове, добра і зрабіў. Вядома што. Мы людзі памяркоўныя і ня лішня тут у нас, што якое павінна заварвацца, значыцца, гэтае, тымчасове, адным словам, і больш нічога. Будзьце здаровы, мужчынкі.

— Дай божа, каб ты з кабылы карысьць меў. Каб ты, пакуль яна ў цябе і будзе, з яе цешыўся.

Вашыновіч даеў селядца. Барановічыха прынесла яшчэ сала.

— Няхай-бы, тымчасове, кума выпіла.

— Дзе бачылі, мне і ад тае чаркі ў галаве кружыць.