Старонка:Зямля (1928).pdf/268

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ай, што там, кумка. Што гэта самі. От давайце, тымчасове вып'ем, і тады сабе ляжаце адпачываць На здароўе... Кабылка гэтая павінна быць добрая, я і сам гэта бачу. Я яшчэ жарэб'ем яе ведаў. А, тымчасове, у мяне яна будзе заўсёды, як мае быць, дагледжана, лішне перасільваць работаю яе ня буду ззамаладу. Бо што, тымчасове, за карысьць, як у іншага там конь ледзьве каля жолаба стаіць. Ніхто яму не вінават, што ён такі гаспадар. А тымчасам у камітэт першы ідзе, каб яму давалі. Чорт яго, тымчасове, усім выстарчьць. Ты, Мацьвейка, ня думай, што гэта я пра цябе тут гаворку пачаў. Ты мне нічога кепскага не зрабіў, то што я лішне буду тут гаварыць. Дай божа табе, каб як найлепей. Я чалавек не зайздросны. Давай, Мацьвейка, вып'ем з табою.

— Выпіць то яно можна. Але да чаго ты тутака гэты камітэт прыпяў?

— Ні да чога я яго не прыпінаў гэтага камітэту, і прыпінаць, тымчасове, ня думаю. Я гавару проста. Я не пасаромеюся каму сабе хочаш у вочы сказаць. Тут няма чаго вачэй заплюшчваць, як гэта іншы робіць. Я не такі. Раз я што, тымчасове, намерыў, я тут табе хоць што ты хочаш, а выкажу і ня буду тут лішне мудраваць. Тымчасове, праўда ці не? Няхай мужчыны скажуць.

— А калі мне камітэт памог, дык папрабуй, пажыві ты гэтак, як я жыву. Тады пазнаеш.

— Нашто мне пазнаваць тое, што да мяне не належыць.

— Ага, да цябе гэта не належыць?!

— Вядома, што не належыць. Я да гэтага дапушчуся.

— А я гэта сам дапусьціўся?..

— Я не кажу, што і ты гэта сам.