Старонка:Зямля (1928).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мой хлопец паатмарожваў ногі, бегаючы босы, дык цябе гэта мала абыходзіць!

— Няўжо-ж ты хочаш, каб я твайго хлопца абуваў.

— Дык і ня лезь у чужую справу.

Тут Мацьвей скрывіў на бок твар. Левы куток губ ад'ехаў уніз, і ён пачаў плакаць. Сьлёз у яго было мала, толькі чырвань зьявілася вакол вачэй, і ён некалькі разоў чмыхнуў у нос, гаворачы:

— Наталька, і на тым сьвеце не дадуць, гады, паляжаць табе спакойна; нават чужыя абармоты косьці твае варушаць. Як на гэтым сьвеце ня было табе спакою, так і на тым паляжаньня табе не даюць, каб ім бог шчасьця ня даў.

Раптам Сабастыян, расчуліўшыся, далучыўся да Мацьвея, сам не далёкі ад таго, каб заплакаць:

— Жыла-жыла, гаравала-гаравала, працавала і памерла ліха ведае як... Мацьвейка, хадзем дадому...

Нехта недзе ўздыхнуў, нехта засьмяяўся, і вакол была цішыня. Вялікі сход маўчаў. Толькі зрэдку чуўся шэпт сярод людзей.

Вечар быў ціхі і лагодны. Спакойная змрочнасьць яго прыпала да вокан, за вокнамі-ж чуўся гэты спакой. За вокнамі над апусьцелым полем-праз вокны відаць было — неба ўзьняло некалькі малых і чырванаватых хмар, на захадзе краі іх яшчэ ледзьве прыметна залаціліся белаватымі колерамі і сплывалі яны за рысу зямлі і неба. На фоне іх вырасталі чорныя вялікія дрэвы, і драмалі яны чула і радасна.

Нейкі час на сходзе маўчалі, пакуль, патроху, зноў не ўзьняліся гаворкі. Алесь нанава павёў сход.

Сход цягнуўся да самае поўначы... Пад поўнач-жа моцна стукалі яблыкі, ападаючы з дрэў,