Старонка:Зямля (1928).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Брэшаш!

— Людзі могуць сказаць.

— Брэшаш!

— Я не брашу. Мала яна, жывучы ў цябе, папатулялася пазавугольлю! Ад добрага брата туляцца ня будзе. Каб ты быў людзкі ды добры, дык яна і дагэтуль жыла-б.

— Дык, патвойму, я яе ў магілу зьвёў ці што?

— Ты яе ня зьвёў, але яна яшчэ жыла-б, каб ёй добры догляд.

— То чаму-ж ты не даглядаў, калі ты мне ўпікаеш, што сухотлівая сястра бяз догляду зайшлася.

— А чым я мог яе дагледзець. У мяне ня было ёй чым правіцца.

— Ну дык што ты маеш да мяне?

— Маю і мець буду.

Тут умяшаўся Павал. Трасучы белаю барадою, пагойдваючыся здаровымі яшчэ сваімі плячыма, ён падышоў да Мацьвея. Вочы яго гарэлі вострым агнём нявыказанае крыўды, і губы трасьліся. Ён упёрся барадою ў грудзі і, ад сьпяшаньня не дагаворваючы да канца слоў, сказаў:

— Што ты Сабастыяна вінаваціш, а сам ты што!.. Шмат ты зрабіў Наталі дабра? Колькі ты яшчэ яе дабра спажыў! Гад, абармот!

— З якога гэта часу вы ў адну дудку граць пачалі? Усё дабро засталося ў Сабастыяна. Нават ня даў мне старога картовага Наталінага каптана. Калі-б жонка мая не знасіла, дык дзяўчына гусі ў ім пасьвіла-б. А ён — магнат насупроць мяне, дзедзіч, — старога каптана пашкадаваў, мне, брату роднаму, каб яму бог здароўя пашкадаваў. У чужой справе і ты асэсар знайшоўся. Над чужою душою камандаваць дык і ты майстар. Табе душа не баліць, калі маё дзіця мерзьне. Калі летась у замаразкі