Старонка:Зямля (1928).pdf/239

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

каб ня было ўсім вядома. Якое каму дзела, хто з кім жэніцца ці за каго замуж ідзе. Дык не, усё перагавораць, усё перапытаюць, да ўсяго дакапаюцца. Няма, каб усякі глядзеў свайго, як той казаў. От-бо народ. Хоць ты яму кол на галаве чашы, усё роўна ты яго не перайначыш. Цёмны народ у нас.

Кум згадзіўся:

— Гэта правільна. У нас, тымчасове, народ такі. Дзе што якое пачуюць, дык адразу ўсе разам як загавораць, як паднімуць гаворку. Усіх па костачках разьбяруць, усіх апалошчуць. З нашым народам кашы, тымчасове, ня зварыш.

Барановіч узьеўся:

— Тымчасове, тымчасове! А сам ты які. Колькі ты плётак пусьціў пра маю Ганну? Хто-ж гэта, як ня ты, усё распытваеш, ды ўсьміхаешся ўвесь час хітра, мусіць, думаючы, што гэта толькі каморніцкія жарты. Не, кумок, мая дачка ні то што за каморніка, за каго хочаш можа пайсьці. Я выхаваў яе, як належыць, я вучыў сваю дачку.

Вашыновіч адказаў:

— А-яй, твая дачка! Што-ж там твая дачка. А чые, дык ня дочкі!? За губарнатара можа сваю дачку выткнеш.

— Губарнатары на тым сьвеце.

— То можа за глаўнакамандуючага якога сваю дачку, тымчасове, усадзіш.

— Глядзі сябе і сваіх дачок.

— Я і гляджу, што мне, тымчасове, трэба.

— Дык чаго-ж ты?

— А ты чаго?

— Апрыкрала мне ўся гэта музыка.

— Хто-ж табе вінават?