Старонка:Зямля (1928).pdf/231

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Абмуляўся?

— Трохі.

— Гэта і сабака за табою бегаў?

— Не, спаткаў на дарозе... От паабедаю і зайду па цябе. Добра?

— Добра.

— Адно будзь дома.

— Буду.

Удвух увялі яны каня ў хлеу. Конь адразу пачаў церціся губамі і шыяю аб жолаб. Пераступаў з ногі на нагу.

— Еж!

Конь нічога ня браў у рот.

— Чаму ты не ясі?

— Можа ён піць хоча?

— Як ехаў, пробаваў паіць у рэчцы.

— Піў?

— Не, нават і губ не памачыў... Бачыш, які худы. Нейкі хворы ён. Думаеш, не?

— І стары?

— І стары.

— Дык што будзе?

— Нічога... Мусіць, здохне скора.

XVІ

Быў той дзень утрапёны, нялюдзкі. Цягнуўся той дзень доўга.

Раней на дварэ падмарожвала, нават зусім было ўкавала ўсю гразь і ваду. Нават сьнегам было пацярусіла трохі зьверху. А гэта зноў пусьціла, зноў цёпла стала і мокра. У садох і агародах зелянілася сьцябло пачарнелага на маразох зельля, барвенак на градах і пад дрэвамі ў садох