Старонка:Зямля (1928).pdf/223

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ты сьвет, то гэта табе заўсёды было і будзе. На гэтым сьвет стаіць... Дык от усякае думаецца. Думаецца і аб гэтым. Здаецца, размахнуўся-б на ўсе, як той казаў, застаўкі, а тут — а куды ты! Ведай сваё месца. От што! Перажылося ўсё, мінулася... Ты думаеш, я ня чую, што доўга на сьвеце не пажыву? Ведаю, браце, што яшчэ якіх пара год, яшчэ пара, і ўсё яно ідзецца да... сам ведаеш да чаго. Каб мне гадоў з дзесяць ды вярнуць назад... Братка-ж ты мой!

Алесь маўчаў.

— От думаецца ўсё. Пражыў век — дабра ня бачыў. Па смалакурнях, па балотных равох, па панскіх маёнтках усю маладосьць перажыў. Не агледзеўся, калі прайшло ўсё. А з жонкаю як жыў? Ты думаеш добра жыў гэта я? Як я жыў? Ні я ёй ня люб, ні яна мне. А чаму?! Бо галота страшная, бядота нясусьветная. Часам і кавалка хлеба ў хаце ня было. Нічога ня было. Душу ня было чым пражывіць. А калі і было чым, дык гора якое падкоціцца, што і кавалак той у рот ня лезе. Кавалка хлеба ў душу ня ўбіць. Ты думаеш што. Ад гэтага ўсё, гэта ясна, як божы дзень. Вядома, што... Тут яно, што важна? Што чалавек ад чалавека далёка, што чужым ён робіцца другому. От хоць-бы і ў мяне. Гэта пасьля ўжо, дзяцей пагадаваў, у заработкі яны пашлі былі, дык памацнеў трохі. А то часамі кашулі ня было перамяніцца. Ты паверыш? Было тое, што вошы заядалі. Яна, бывала, наваліцца, што я жыць ня ўмею, што я няўдалы, а я — што ты ёй на гэта скажаш і чым ты ёй давядзеш? Лаяцца? Пробаваў і гэта... Так яно вот і пражылося. Пасьля, я-ж кажу, дзеці павырасталі, пашлі ў людзі. А як яны выросталі. Ці гэта гэтак трэба чалавеку выростаць?! Нават і цяпер часам старэйшы