Старонка:Зямля (1928).pdf/209

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Рыжы Хоня, стоячы каля дзьвярэй, пацягнуў з кулака і схаваў у пальцах зноў папяросу.

— Грамадзянін Хоня Залмановіч, я прашу ня курыць.

— Не, я ўжо скончыў.

Вакол зарагаталі:

— Хоня Залмановіч музыку любіць.

— Хоня і сам добры музыкант.

— З яго лепшы курэц, як музыкант.

Падаўшыся ў дзьверы, Хоня моцным шэптам растлумачыў усім, хто стаяў каля яго:

— Гэта я нёс збанок гуркоў ад сястры. З расолам. Іду, чую, граюць. Каму гэта няма ахвоты музыкі паслухаць!! Ого!

Ён перамяніў у руках, з левае рукі ў правую, збанок з гуркамі і падаўся на ганак. Скварчэўскі сказаў хлопцам:

— Будзьце гатовы.

І разлажыў перад імі новыя ноты.

От ён зноў пастукаў палачкаю аб стол. От зноў упіліся ў яго вачыма хлопцы. Зноў махнуў ён рукою, і кінулася ў сьвет грымучая весялосьць.

— От бо прыждалі, — сказаў Хоня, стоячы на ганку,—дзякуй богу прыждалі свае музыкі.

Нехта адказаў яму:

— Гэта ў іх апошняя рапяціца.

— А тады што?

— А тады як мае быць граць будуць.

У садзе было шумна. Цёмны вечар чула думаў, прыпаўшы да зямлі. Ветру ня было і раставаў лёгкі холад. Ганна стаяла ў садзе адна, ні пад кога не падыходзячы. Каля яе шатнуўся Юрка: