Старонка:Зямля (1928).pdf/207

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Учора Хоня прыехаў з гораду і гаварыў, што бачыў там каморніка. Па вуліцы ішоў, кажа, выфранчаны, з жоўтаю палачкаю. Пазнаў, кажа, яго, сам скланіўся і дзяндобры даў.

Пачуўся голас мацеры:

— Далікатны чалавек. Вучоны, разумны.

Бацька запытаў:

— А чаго гэта Хоня быў у горадзе?

— Мала чаго балагол бывае. Вазіў некага ці нешта.

Кум, не сьпяшаючы, закурыў, памаўчаў і хітра запытаў:

— Можа што пісаў вам?

— Хто?

— Каморнік.

— Не.

— Можа Ганьне што пісаў?

Бацька памкнуўся быў сказаць не, але аб нечым здагадаўся, хітра паглядзеў на хітрага кума і адказаў:

— А хто яе ведае. Каб ёй і напісаў што, дык яна-ж усё роўна не пакажа.

Кум ядавіта ўсьміхнуўся і сказаў толькі адно слова:

— Ага.

І пачаў з бацькам гаварыць пра цану на конскія хвасты. Тады Ганьне стала горна і нядобра. Злосьць зьявілася і на бацьку за ўсю яго гэтую політыку, і на мацеру, і на хітрага дзядзьку — бацькавага кума, за яго гэтую нядобрую гаворку. Яна глянула ў вакно. Цёмны і пусты быў вечар. Яна апранула ватовую братаву кароткую капоту і пашла на двор. Зямля была цяплейшаю, як усе тыя дні, і ў цемені здавалася мяккай, як пасьля цёплага