Старонка:Зямля (1928).pdf/179

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

некалькі разоў чуў скептычныя заўвагі пра алейню, пра сыраварню, пра малочнае таварыства. І нават, нарэшце, пачуў, як Барановіч заўважыў некаму:

— Фацэтны чалавек. Стары, падла, а нейкі — чорт яго ведае. Унімку яму няма. Начорта яму гэтак старацца — у труну ўсё роўна нічога не забярэ.

— Ён яшчэ здаровы.

— Чорта ён здаровы, гэта адно здаецца.

Гаворка ішла наводшыбе ад усіх. Тамаш вышаў. Алесь агледзеў натоўп і запытаў:

— Ну то ці будзем за алейню і сыраварню брацца, ці не? Усе-ж чулі пра гэта, няма тут чаго тлумачыць.

— Начорта яна.

— Жылі, добра кажа, і так.

— Мала што яно добра. Добрага на сьвеце шмат, усяго не паробіш.

— Чаму не паробіш, захацеўшы ўсё можна.

— Можна? А грошы ты маеш?

— Гэтак сама як і ты.

— Няма чаго лішне гаварыць. Узяцца, дык і зробім.

— Ну але, зробім.

— Гулу ты асмаленую зробіш. Ім што, Алесь — комуністы, яму, вядома — ён гаворыць тое, ён гэтае, а мы павінны самі вымяркоўваць.

— Ну то што калі комуністы?

— Раз ён комуністы, значыцца ён на дабро дбае.

— А што я кажу. Я нічога і не кажу.

— А адкуль грошай узяць?

— Памеркаваць, трэба.

— Больш мы мяркуем як робім.

— А патвойму, дык найлепш — ні меркаваць, ні рабіць?

— Чаму гэта ні рабіць? Я гэтага не гавару.