Старонка:Зямля (1928).pdf/164

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А тут прышлі на дапамогу бацькі, пачаўшы нагаворваць ёй супроць Алеся. Што яна будзе гараваць за ім, што цяжка будзе жыць, бо ён толькішто гаспадарку заводзіць, што ён галетнік, што нават і пасагу шкада даваць яму.

Тады яна моцна пачала сумаваць.

Каморнік пазнаў яе днём на вуліцы, жывучы летам у суседняй вёсцы і прышоўшы раз у мястэчка. Назаўтра ён зноў, наўмысьля ўжо, прышоў, каб пабачыцца з ёю.

— Мы з вамі былі знаёмы ў горадзе, — сказаў ён.

— Былі трохі, — адказала яна.

Ён яшчэ некалькі разоў прыходзіў. Пасьля-ж, як пачаў тут мераць зямлю, закватараваў у яе хаце.

І сама яна тады ня ведала, да каторага з іх цягне яе. Гэты быў заўсёды на вачох. Алесь прыходзіў часта. Яна поўнілася жаданьнем каханьня і здавалася было ёй, што кахае яна іх абодвых. Пра гэта ёй хацелася сказаць тады Алесю, калі застаў ён быў яе адну дома і яна ўвесь час старалася адважыцца на гэта.

Пасьля таго, як пашоў ад яе ў той вечар Алесь, яна сумавала адна на цёмным дварэ. З таго часу толькі дзень прайшоў і вельмі доўга цягнуўся гэты кароткі час.

Каморнік увесь час гэты адчуваў, як усё больш і больш вырастала ў ім жаданьне, непераможнае і моцнае, быць з ёю. З таго часу, як бачыў ён у горадзе яе і мала заўважаў, яна вырасла, пахарашэла больш. Здалося яму (ці не заўважыў ён тады) што вочы яе пачарнелі, былі шырокія і вострыя адценьнямі сваімі. Ён ведаў пра Алеся і быў упэўнены, што Алесь на другарадным пляне ўжо ў яе. За апошнія дні ён часьцей, як калі,