Старонка:Зямля (1928).pdf/157

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чалавекам. Дык прытулак заўсёды павінен быць, дзеля ўсякага здарэньня...

Каморнік абкручваў папераю свае прылады.

— Унь у нас жыве тут Мікалай Жыгунец, можа бачылі калі... крываносы такі чалавек. Дык ён, можна сказаць, чалавек, як верабей пад страхою, жыў, па сьвеце цягаўся, брадзяжыў, яго з бацькаўшчыны вайною выперлі. Рэзалі мы тут от зямлю гэтую, дык ён, тымчасове, і слухаць ня хоча. Начорта мне тая, кажа, зямля. Я і так пражыву. Займацца гаспадаркаю трэба, заводзіць усё — а клопат, а небыт, — а так вальней. Я гляджу на яго, дый думаю сабе-нічога, чалавеча, тымчасове, з гэтае гаворкі твае ня будзе. Пажывеш на сьвеце колькі год, дык сам тады пашкадуеш, што ня ўзяў зямлі сабе кавалка, калі людзі добрыя давалі. Вядома што. От пакуль што жыве, а тады паскача, як прыдзецца ў чужых людзей пад плотам уміраць. Як гэта жыць, каб свайго прытулку ня мець! Гэта не чалавек, а пасьвісьцёл нейкі, бізун, бадзяга... Валацуга... Ён, праўда, ня гультай, хоць-бы сабе і гэты самы Мікалай крываносы, Жыгунец. Ён робіць, ён і мае. От ён боты сабе новыя справіў, ужывае добра, пасьля работы заўсёды чарку вып'е, гэта то правільна. Але гэта пакуль ён яшчэ сілу мае і працаваць можа. Ну, а калі, скажам, немач яго якая агорне, ці што. Тады-ж ён прапаў, як рызыкант на вясельлі. Гэта ні то, што які-небудзь рамесьнік, што ён мае да самае магілы свае талент у руках. Шавец, скажам, кравец... Ён сабе заўсёды сядзіць і калупаецца патроху. Калупаецца сабе. А ў гэтага—сёньня работа ёсьць, а назаўтра і няма. От што. Я ўсякае здарэньне бачыў на сьвеце, думаеце што?! Бачыў я, тымчасове, усялякіх. Іншы кажа, што ён — тое ды гэтае. А тут