Старонка:Зямля (1928).pdf/156

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Каморнік нагроб сухога лісьця на дарозе і пачаў выціраць свае чаравікі. Жаўтаватая зямля расьціралася па іх і высыхала.

Мужчыны разыходзіліся. Шмат хто, як-бы за ўсё жыцьцё не наглядзеўшыся на зямлю, абыходзіў свой кавалак і аглядаў новыя межы, вызначаные калкамі. Мужчыны хадзілі па полі. Барановічаў кум патупаў каля каморніка і сказаў:

— Вы таксама з нейкае вёскі родам?

— Ну так, я з сялян.

— І таксама бацькі займаюцца цяпер зямлёй?

— Таксама... Жывуць на зямлі па той бок граніцы.

— А вы адтуль родам?

— Адтуль.

— Дрэнна вам, што і паехаць туды ня можаце ніяк.

— Так, хочацца бацькоў пабачыць.

— Бацькоў — гэта, тымчасове, раз, а яно і гаспадарка-ж там ёсьць. Вы хоць і ня маеце патрэбы ў гаспадарцы бацькаўскай, а ўсё-ж яно сьмялей, калі за плячыма ёсьць свой, можна сказаць, тымчасове, куток, дзе прыперціся ўва ўсякую гадзіну льга. Гэта правільна. Вам цяпер, скажам, ідуць грошы кожны месяц, жывеце вы, дай божа на ўсякага добрага... Выбачайце, я, тымчасове, чалавек просты... Дык яно вам цяпер і не ў галаве... Чалавек вы малады... А тымчасам ніколі ня цурайцеся зямлі. Няхай яна будзе сабе ў вас за плячыма. Часам давядзецца, жывучы па сьвеце, прыперціся да яе. А яна заўсёды прыме, і не абы як прыме. Бо, можна сказаць, яна заўсёды гатова для чалавека,—прышоў да яе, не пашкадуй для яе поту, рук, і яна табе аддзякуе... Жывучы, чаго бывае на сьвеце. Усё здараецца, тымчасове, з