Старонка:Зямля (1928).pdf/139

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вышаў на вуліцу і не сьцярпеў:

— Каб на яе немач, на гэтую кабеціну, от заўсёды, ліха ёй, душу сапсуе.

ІІ

Яшчэ завідна Алесь прышоў дадому. Маці сядзела каля вакна і латала кашулю. На ложку сядзела Барановічыха і расказвала, як Хоняў хлопец быў ускочыў у цэбар з лугам і не апарыўся толькі затым, што луг быў халодны. У хаце цямнела. Каля печы задзіраў галаву певень і раз-по-разу сьпяваў.

— На перамену надвор'я певень сьпявае, — заўважыла Барановічыха, і зноў расказвала пра хлопца і пра халодны луг.

Сагнуўшы левае плячо, у хату, бокам нейк, увайшоў старац. Яшчэ па дарозе пачаў сьпяваць:

Пакрый, госпадзі,
Зямлю травою,
Мора вадою,
Рыбу лускою,
Неба зорамі,
А чалавека шчасьцем...

І раптам перарваў сам сабе:

— А-а-а, добра ваш певень сьпявае.

— Нішто сабе сьпявае, — адказаў Алесь.

Старац сьпяваў далей, таксама перарываючы сябе:

Памяні, госпадзі,
За галоснымі званамі,
За яснымі сьвячамі...

— Мусіць галагуцкага заводу ваш певень?..

За бажасьцьвеннымі імшамі,
За добрымі душам...