Старонка:Зямля (1928).pdf/129

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ваюць застарэлыя — з порахам, з вінтоўкамі. Трэба якую-небудзь новую п'есу, каб з людзьмі...

Настаўнік раптам ажывіўся:

— Ага, з людзьмі? Вітаю, гэта, так сказаць, пачынаньне. Патрэбны жывыя людзі, а ня порах. Порахам чалавека не падменіш. Порахам, так сказаць, чалавека можна зьнішчыць, а каб паказаць яго жывога, дык гэта куды цяжэй. Тут патрэбна культура. Культура патрэбна! І гэта самае важнае, што мы ўжо загаварылі пра гэта. Сам-мае важнае, таварышы. У нас, так сказаць, гэтай культуры ня было. Калі можна так выказацца, мы адмаўлялі культуру. І, нарэшце, мы зразумелі. У нас заўсёды так — мы можам зразумець толькі нарэшце. І добра хоць гэтак... Нарэшце! Што значыць гэтае нарэшце? Гэта значыць, пасьля таго, як мы ўбачылі, што нічога ня выходзіць, што трэба ўзяцца за культурнае выхаваньне...

Востраносая перабіла яго:

— Раней нам трэба было замацаваць позыцыі.

— Не спрачаюся. Трэба было. Але занадта пораху ў нас там, дзе яго зусім ня трэба. Порахам чалавека ня выхаваеш. Гэта павінна быць ясна, як два ды два, так сказаць, чатыры. Вы мне выбачайце, я праз хвілін пятнаццаць вярнуся — залажу пайду разгародку ў плоце — баюся, каб гусі капусты не папсавалі.

Ен некалькі разоў засаб варухнуў палавінаю твару і вышаў. Востраносая дзяўчына адышлася да вакна. Алесь пашоў за ёю. Пусты агарод і за ім іржышча — былі перад вакном. Вуліца рабілася палявою дарогаю і ішла пад гору. За агародам сірацела капліца. Неба было чыстым і высокім. Дзяўчына глядзела на сінія істужкі далёкіх лясоў.

— Чаго ты сумуеш, Волька?