Старонка:Зямля (1928).pdf/128

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шукаць, дык да новага году льга было-б паліто справіць. Чацьверты год зьбіраюся... Дык трэба гарбузы сьпяліць, жонка паехала да радні... А гарбузы, не падпільнаваўшы, прападуць. З агароду яшчэ пробавалі іх цягаць дзеці на гарбузікі... От як... Можа пачнем, а то я яшчэ думаю да вечара капусту ў агародзе пазрэзваць.

— Павінен прыйсьці Тамаш зараз.

— Вы бачылі сёньня яго?

— Сягоньня.

— Дома ў яго былі? Можа паслаць каго?

— Дома. Прыходзіў, а ён сядзіць на парозе і ногі чухае. Моцны стары. Здаровы.

— Здаровы?.. Ён не здаровы. Зусім не. Гэта, так сказаць, здаецца толькі. Затым што ён рухавы такі. Ён, так сказаць, як грыб стары, які ў сярэдзіне згніў увесь, а толькі зьверху здаецца цэлым і нечарвівым. Ён-жа зусім стары. Я год дзесяць. як сюды пераехаў, дык як і запамятаю — ён усё такі рухавы і сіваваты... Усё з сваім вішнёвым папяросьнікам... І ўсё босы, з падвязанымі калошамі. Ходзіць і глядзіць на ўсё, як-бы чаго дзе забыўшыся. Я яго адразу заўважыў тут. Знакаметны нейкі чалавек... Твар у яго такі.

— Мы то можам і не чакаць Тамаша. Пагаворым з вамі, давайце цяпер...

— Я слухаю.

— Гэта яна ў нас па гэтых справах.

Алесь паглядзеў на востраносую дзяўчыну. Дзяўчына падыйшла да іх.

— Я слухаю, — зноў сказаў настаўнік.

— Мы думаем вас скарыстаць для аднэй справы.

— Для якое?

— Каб вы загадвалі рэпэртуарам. Каб п'ес добрых маглі адшукаць. А то ўсё ў нас выпор-