Старонка:Зямля (1928).pdf/117

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Нічога не памагло ёй жывой, не паможа і памерлай.

— Мацьвей!..

— Ніхто не памог ёй жывой, ніхто не паможа і няжывой.

Сабастыян пільна агледзеў халодныя рысы Мацьвеевага твару і павольна пачухаў калена. Устаў і пашоў да папа. Зьбіраліся людзі. Алесь з Тамашом прынесьлі труну. На дварэ неўзабаве стала цесна і шумна. У хаце Юрка не адыходзіў ад мацеры і ня мог ніяк выплакаць усіх сьлёз сваіх. З самага ранку ён усё стаяў тут, калаціўся немай роспачы, і нясупынныя сьлёзы яго былі то ціхімі, то бурнымі. Босыя ног яго былі, як і заўсёды, непамытымі, у засохлай зямлі. Сабастыя ніха цішком падышла да яго:

— Ідзі абуйся, сынку, зараз у царкву за маткаю пойдзеш.

Ён маўчаў, нічога не зразумеўшы. Тады яна раптам успомніла ці здагадалася, што ў яго няма чаго абуць на ногі. І яна сказала:

— Памый, сынок, ногі, я табе нальлю ў ночвы вады, а то нядобра ісьці ў царкву з такімі бруднымі нагамі.

Ён паслушна пашоў у камору, пабоўтаў трохі нагамі ў вадзе, абмачыў унізе калошы палатняных портак сваіх і ня мог сабраць сваіх думак аж да самае ночы. Толькі, як ішоў ён за труною у царкву, перадвячэрняе паветра трохі асьвяжыла яго. Ён пачуў, што баліць галава. Ён некалькі разоў выходзіў з царквы і назад ўваходзіў. І ў гэты час пачала ажываць і вырастаць у ім пачуцьцёвая сьвядомасьць, што жыве ён сярод усіх гэтых людзей адмысловым нейкім, асобным, напружаным жыцьцём. Бачыў ён, як бацька стаяў