Старонка:Зямля (1928).pdf/116

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цяпер вальнейшаю часінаю да папа, загадзя пагавары з ім, патаргуйся.

Мацьвей маўчаў.

— Скажы, што так і так, няма тут лішне з чаго вельмі даваць, папрасі, каб лішняга ня браў. Каб пабожаму... Ды ён і сам, праўда, ведае, што яму тут лішняе гаварыць. Не павінен і сам дорага браць...

— Не пайду, — панура перарваў Мацьвей Сабастыянаву гаворку.

— Чаму?

— Чорт яго пойдзе.

— Ну, а як-жа будзе?

— Няхай як хоча, так і будзе.

— Ты што гэта, з глузду зьехаў?

— А чорт яго ведае, ці быў яшчэ ў мяне той глузд. Можа тут ня было з чаго і зьяжджаць. Няхай яно, бог дасьць, выгарыць.

— Чаго ты праклінаешся. Нічога гэтым не паможаш.

— А ты мне парай чым памагчы.

— Не гарачыся. Будзь трохі халаднейшым. Халаднейшым будзь, я табе кажу. Будзь халаднейшым. Ідзі дагаварыся з папом. Слухай мяне.

— Ня буду я ні з якім папом дагаварвацца.

— А як-жа? Так?

— Як будзе, так і будзе. Нейк-жа будзе.

— Без папа?

— Няхай сабе і без папа.

— І бяз крыжа? Без царкоўнага звону? Як нехрысьць? Як жывёліна якая? Як не чалавека, не раўнуючы, ліха ведае што?.. Ты рад, што яна памерла? Азіят ты! Ты якога-небудзь пуда жыта ня хочаш на яе ў апошні час патраціць! Гэта-ж ужо апошні раз. Разумееш?.. Апошні раз!