Старонка:Зямля (1928).pdf/115

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Мы і ўчора там гулялі.

— Будзеце гуляць сабе там... Пасьнедаўшы...

І раптам Юрка ўбачыў: на покуці, няпрывычна — чыста-адзетая, вялікая нейкая, белая, незнаёмая - ляжала маці. Ногі яе былі яшчэ бесыя, але адзетая яна была ў той цёмны гарнітур, які надзявала на вялікдзень, калі ішла ў царкву або да дзядзькі Сабастыяна ў госьці. Твар быў белы і чуць зеленаватым здаваўся пад адценьнямі белае-ж хусткі на галаве. Дзьве асеньнія мухі поўзалі па гэтым новым твары; сонца ляжала на цёмным гарнітуры, пакідаючы твар у сіняватых ценях. І страшны неспакой, так нявыкананых жаданьняў і мэтаў — назаўсёды ляглі на твар страшнай застыласьцю.

Юрка ўтаропіўся вачмі ў гэты нябачаны ніколі і неспадзяваны малюнак. Пачаў паволі падыходзіць да покуця, роўна, ня гойдаючыся ў бакі і ня ківаючы галавою.

І раптам з немым енкам кінуўся на яе босыя — такія белья, такія чыстыя ногі.

XVІ

Гэтая гаворка адбылася ў тым-жа пустым, асьветленым сонцам, Мацьвеевым агародзе, дзе гулялі на пяску дзеці. Мацьвей сядзеў каля суседняй сьцяны на старым бервяне і глядзеў на драўляную барану, прыстаўленую да плоту. Кагадзе прыходзіў Алесь і сказаў, што труна гатова. Сабастыян прышоў з дому, убачыў у агародзе Мацьвея, падаўся да яго, сеў побач з ім, спусьціў вочы між сваіх кален у зямлю і сказаў:

— А я кагадзе дома каровам сечкі ўрэзаў, салому папалам з канюшынаю мяшаў.. Пайдзі ты