Старонка:Зь гісторыі русыфікацыі Вялікалітвы.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

бург… Палітычнае, па нашаму, было ня тое самае, што палічнае («полицейское»), а гаспадарствавае — ня тое самае, што ўрадніцкае. Арэндаў (ордэнаў? — Я. С.), знакоў удзячнасьці, выгодных командыровак і ўвагі ўлады — мы не дамагаліся… Займаючыся гісторыяй краю, мы не ўглядалі яе ў вапісаньнях патрыятычных сьвяткаваньняў; у рупнасьці аб асьвеце, мы ўважалі, што гэта не адно й тое, што рэгулярна адседжаваць «пэдагагічныя вечары». Дасьлядуючы на месцу беларускую песьню, мы не дабачылі перамогі расійскае народнасьці, калі хто-небудзь у вап’яненьню садзіўся на берагох Вяльлі ў шырокі круг і пачынаў пяяць «Вниз по матушке по Волге» (б. 156, № 2).

Дзеля гэтага «з пачаткам 1868 г., зн. з прыездам да Вільні чацьвертага з парадку начальніка краю, ген. Патапава, «Вестник» пачынае ўсё больш траціць ранейшы пэўны тон, і на ягоных бачынах усё часьцей пачынаюць гучэць ноткі рашчараваньня й пэсымізму. Пад уплывам гэтага настрою Гаворскі пачынае з большай уважлівасьцю ставіцца да «туташняга» народу, нездаволены дачыненьнямі цэнтральнай улады да мясцовага духавенства, наапошку, важыцца заявіць, што паміж ураднікамі, што наплылі з Расіі, і «туташнімі рускімі» ня ўсё добра» (б. 152, № 2)

«Зазначае Гаворскі, што расійскія ўраднікі ня гэтулькі служаць Расіі, як сабе, што яны «асабліва любяць прыбытковыя месцы», і выказуе пажаданьне, каб сярод іх ня было нязручнасьцяў, інтрыгі, завіднасьці і «каб рускія ў краю госьці мелі больш пашаны да русскіх гаспадароў краю» (153). Тады-ж Гаворскі пісаў: «Пры адносна слабым колькасным элемэнце расійскай інтэлігенцыі ў Заходняй Расіі, галоўную ў ёй сілу складае просты народ. На гэтую сілу варта зьвярнуць увагу з боку маральнага, аканамічнага й палітычнага. Маральны бок заходня-рускага простага люду, раўнуючы да іншых, ня можа на радаваць назіральніка. Бальшыня пашыраных у іншых народаў учынкаў — у заходня-русаў разьвіты слаба; гэты народ блізу не знаёмы з раскошай, гвалтам, разгулам. Сямейныя дачыненьні туташняга простага народу не такія дзікія й свавольныя… Зладзействы, разбоі а падпалы тут ладне бываюць радзей чымся ў іншых мясцох. Навет п’янства ня так агідна і ня так шырака разьвіта, як у бальшыні вялікарускіх губэрняў» (152, № 2).

У 1870 г. Гаворскі адышоў ад розуму і ў 1871 г. памёр у вар’яцкім доме. «Виленский Вестник» прысьвяціў Гаворскаму 10 радкоў хронікі, а «Литовские Ведомости» — тры радкі. «Вось надгарода трывалкому ходаньніку за праваслаўе і рускую народнасьць у Заходнім краю»! — горка зазначае з гэтае прычыны А. Сапуноў» (154).

Чацьверты разьдзел працы аўтаравае мае назоў «Характарыстыка эпохі 70-х і пачатку 80-х год» (надрукаваны ў № 3-ім «Полымя» 1928 г. б. 120-141).

Перад паўстаньнем 1863 г. у Беларусі быў вялікі культурны ўздым. Аўтар гэтак яго добра малюе: «Канец 50-х і пачатак 60-х год былі пэрыядам усебаковага ўзросту культуры краю, праўда, культуры польскае, але слаўнай і адбіваючай касу свайго росквіту далёка на ўсход і на захад. Побач із разьвіцьцём польскай культуры, у Вільні памалу вырастала й беларуская ідэя, пакуль што ў так званым «літоўскім», або «крывіцкім» абліччу (трэ было-б сказаць: пад «літоўскім» або «крывіцкім» назовам — Я. С.), але бязумоўна ў мясцовым, этнаграфічна-беларускім. І няма ведама, хто яшчэ ўзяў-бы гару ў дальшым развою краю, — плынь на Польшчу, на Варшаву, ці літоўска-беларускі этнаграфізм. Калі прыгледзіцца да тае «літоўскае» партыі, якая групавалася каля Нарбута, калі дазнаць глыбіню працы і захопленасьць ёю, чым адзначалася гэтая партыя ў васобах Адама Кіркора, Сыракомлі, Адынца і іншых, — дык прыдзецца згадзіцца, што яна ткі брала гару над чыстай польскасьцю, і раней ці пазьней, але запанавала б у Вільні» (120).

Адлі аўтар кажа, што з гэтай групаю былі зьвязаныя беларускія паэты. Аўтар прыводзе довады, што паміж беларускай нацыянальнай групаю і беларускай інтэлігенцыяй польскага кірунку вялося ідэялягічнае ходаньне (там-жа). Перамога беларускага нацыянальнага кірунку забесьпячалася яшчэ вывальненьнем сялян ад прыгону, зн. элемэнту ані не спалячанага.

«Разгром Мураўёва і той рэжым гвалту а тэрору, акім ён нішчыў «польшчыну» ў Беларусі, зьнішчыў і пачаткі беларускага культурнага руху. У Вільні, як і ў усім краю, запанавала афіцыйная казённая «русская народность», расійскае войска, паліцыя, жандармэрыя, расійскі ўраднік і агоная мова. Пачалося змаганьне за «душу» беларускага насельніцтва, за ягоную веру й будучыню, змаганьне шляхам штучнага насыланьня «истинно-русского» вучыцельства, расійскае кнігі, адчыненьня расійскіх кнігарняў, школаў і біблілтэкаў. «Усе гэтыя ўрадавыя «меры к восстановлению русской народности» ў Беларусі, што пачаліся за Мураўёва і цягнуліся пры бліжшых ягоных памачнікох, агульна вядомы… усё жывое, усё зьвязанае з краем, зь ягонымі думкамі й настроямі, усё, што працавала над ягонай мінуласьцяй і аддавала сілы сучаснасьці» —