Старонка:Зь гісторыі русыфікацыі Вялікалітвы.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

скасьць у гэтым краю замацавалася-б ня толькі de scripto, але й de facto і край нажыў-бы рускую фізыяномію… Цяпер шмат якія Расійцы ня хочуць заставацца на сталае жыцьцё ў Заходнім Краю, між іншага, таму, што няма тут расійскага грамадзтва, няма дзе супачыць душою. Гэтая няпрыемнасьць сама сабой зьнікла-б, калі-б край засяліўся расійскімі собсьнікамі зямлі, і, як бы на знак чароўнае рукі, борзда адбылося-б жаданае абрусеньне»… Зусім інакш адзуваў-бы ён(ураднік-Расіец), калі-б у яго быў невялічкі, гэтак прыблізна дзесяцінаў у 500, дварочак» (150).

Аўтар пытаецца, які клясавы інтарэс быў «западно-русской» школы, «хто у тых часох у складзе «западно-русской школы»? І тут-жа адказуе: «яе складалі драбныя ўраднікі, вучыцелі селавых а месцкіх школаў ды гімназіяў, дробная мясцовая адміністрацыя, пачынаючы ад валаснога пісара і канчаючы пасярэднікам а спраўнікам, праваслаўнае духавенства, прымесцкія мяшчане, наагул тая сярэдняя краёвая праваслаўная беларуская інтэлігенцыя, якая лікам была вельмі невялічкая… Да яе, ведама, належыла й вялікаруская «інтэлігенцыя», каторая наплыла з цэнтральных губэрняў і каторая верхаводзіла справай русыфікацыі, але каторая ідэялягічнага афармленьня для «западно-русской» школы не давала і даць не магла. Эканамічна ўся гэта мяшчанска-буржуазная кляса была з рэдкімі выняткамі незаможная; ладнае земляное собскасьці і капіталаў, што гулялі-б якую-небудзь ролю Ў гаспадарскім жыцьцю краю, яна ня мела. Яшчэ й да паўстаньня… гэтая дробна-буржуазная кляса расійскай культуры цягнула за Расію»… (147).

«Паўстаньне і пачаты пасьля яго разгром польскае (болей спалячоў — Я. С.) аканамічнае сілы ў краю раскрылі перад гэтай клясай найспакусьнейшыя пэрспэктывы. Высокія пэнсіі, надгароды, ордэны, магчымасьць лёгка зарабіць і выбіцца на службе, рэквізыцыі па польскіх дварох і па местах, бескантрольны разгул усямоцнай адміністрацыі… цёплыя месцы адміністратараў, судзьдзяў, пасярэднікаў, палічнікаў, вучыцялеў, наапошку вакханалія, якая пачалася ў краю з прымусовай ліквідацыяй польскіх двароў, што прадаваліся з малатка па казённай ацэнцы і якія можна было нажыць пры казённых пазыках за чужыя грошы і без усялякіх падаткаў, — усё гэта разам узятае не магло не захапіць урадніцкай і папоўскай праваслаўнай інтэлігенцыі і не аформіць яе палітычнага сьветапагляду. Мураўёў ведаў, што рабіў, калі дыкжэ на груньце эканамічнай зацікаўленасьці наважыў стварыць у краю сваю адумысловую партыю. У гэтым сэньсе ён апіраўся ня гэтулькі на сялянства, як клясавую сілу, а дыкжэ на гэтую дробна-буржуазную армію ўраднікаў і валасных пісароў, якую ён надзіў аднолькава і ідэяй расійскай народнасьці і расійскім рублём.

«Усе ласкі, усе грашовыя й службовыя выгоды йшлі ім ад тае ўлады, каторая рэпрэзэнтазала Маскву, ішлі ад «великой матушки России» зь яе неабмежанымі матар’яльнымі магчымасьцямі, ішлі ад Пецярбургу, ад дэпартамэнтаў, міністэрстваў, прыдворных сфэраў аж да самага «обожаемого монарха». Ішлі яны наапошку, ад праваслаўнага сьвяцейшага сыноду, ад маскоўскага мітрапаліта Філарэта, які ня толькі із сваіх канфэсыянальных, але й агульна-палітычных мэтаў падзьдзержаваў сыстэму Мураўёва.

«Усе паказаныя ласкі маглі быць нажыты пры адной умове — пры сужэньню расійскай уладзе… Вось гэтыя эканамічныя й матар’яльныя выгоды дыкжэ й ляжалі ў васнове «западно-русской» школы…

«Селавы сьвятар і месцкі вучыцель, палацкі архівар і супрацавень губэрскіх ведамасьцяў — усе гэтыя служылыя людзі кіраваліся загадам губарнатарскай і архірэйскай улады і найперш высоваваліся гэтай уладай на вышшыя ступені сацыяльнай драбіны… На гэтым груньце і стварылася ў Вільні і наагул у ўсёй Беларусі 60-х і 70-х год тая атрутная, агідная атмасфэра, у якой пышнай кветкай закрасаваў палітычны «западно-руссизм» тыпу Гаворскага…

«Стуненяй сваёй эканамічнай зацікаўленасьці ў русыфікацыі Беларусі, скурніцтвам, прадажнасьцяй, бяспрынцыповасьцяй, «западно-руссы» Гаворскага мала чым розьніліся ад вялікарускіх калянізатараў, якім нічога, апрача голага інтарэсу, ня існавала. Пастаўленая на грунт фаврытызму, расійская культурная земляная собскасьць у «северо-западном» краю зусім лёгічна разьвівалася ў вафэру, спэкуляцыю, кулацтва. Аб гаспадарствавых і нацыянальных інтарэсах ня былоі ўспаміну. Кажны з прыблудаў жадаў толькі што-небудзь зарваць у краю і баржджэй пакінуць яго» (148–149, № 2).

Дзеля менаванага няма дзіва, калі А. Пыпін пісаў, што «ён (Гаворскі) абярнуўся тут у такога абароньніка расійскае ідэі і расійскае ўлады, які горшы за найгоршага ворага» (№ 1, 1928г., б. 126). Няма таксама дзіва, што, наапошку, выступілі супроці Гаворскага нат шчырыя, але разумнейшыя памачнікі Мураўёвы. Гэтак, прыкл., П. Бяссонаў «адзін із тых, каго Карнілаў выклікаў з Масквы дзеля «абрусення» Беларусі, каму была паручана мураўёўская «рэформа» Віленскага музэю і кіраваньне работай Віленскай археаграфічнай камісіі», пісаў: «Западно-русских» людзёў не жадалі мы вітаць у гэткім мундзіру і з форменнымі гузікамі. Не карэспандавалі ім у Пецар-