Старонка:Зь гісторыі русыфікацыі Вялікалітвы.pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Адлі ён паказуе, што калі паўстаньне было здушана, расійскі ўрад стаў «станаўко й энэргічна на дарогу рэформаў, каторыя, подле словаў міністры нутраных справаў грапа Блудава, «павінны былі адвярнуць ад усяго, могучага будзіць неадпаведныя жалі або спадзевы». Актыўнасьць ураду ў уладжаньню забраных земляў беларускіх дыхтавалася таксама «стыхійным ростам сялянскіх паўстаньняў, каторымі характарызуецца першая палавіна ХІХ стг. ў Беларусі» (17).

Аўтар прыводзе паданую сучаснымі губарнатарамі характарыстыку расейскага бюракратычнага апарату й паліцыі ў Беларусі. Былі яны чыста здэмаралізаваныя і вельмі адзначаліся браньнем лапаноў (21-22). Духавенства, што пайшло на службу да ўраду, ня было выняткам. Характарызуючы стан духавенства, палкоўнік Бэк (у паведамленьню шэфу жандараў) адзначае: «Духавенства — гэта маральная паліцая — яшчэ горшая за сьвецкую паліцую» (22).

Высокія расійскія адміністратары ў Беларусі ані яе ня зналі. Не ляпей зналі Беларусь і ў Пецярбурзе. Зь лічбы-зданьня Міністэрства нутраных справаў з 1832 г. (пераховуецца ў Ленінградзкім аддзеле Цэнтр. архіву) аўтар прыводзе ведамку, што «камітэт міністраў пастанавіў, 18 кайстрычніка 1832 г., з прычыны масавых уцёкаў з войскаў, стаячых у Беларусі, выпіскі з справаў праз дэзэртыраў перакласьці на мовы нямецкую, польскую і беларускае нарэчча польскае мовы» (23).

Подле мноства праектаў рэфарматараў Беларусі, трэба было ператварыць «народны дух» у ёй. Дзеля гэтага мелі служыць рэформа асьветы, увядзеньне расійскае мовы, цывільнае і крымінальнае расійскае судовае процэдуры, скасаваньне вуніі, прыцягненьне дарогаю палёгкаў а прывілеяў да Беларусі ўраднікаў з расійскіх губэрняў і да г. п., наапошку, калянізацыя беларускіх губэрняў сялянмі з губэрняў расійскіх (18-19).

Асабліва вялікія спадзевы былі на калянізацыю. Ужо за Кацярыны ІІ-й было вялікае раздаваньне беларускіх земляў расійскаму дваранству. «Да 1799 г. было раздана 107 двароў зь 94160 сялян» (18). Цяпер, апрача дваран, праектавелі калянізаваць Беларусь расійскім купецтвам і асабліва сялянмі.

Калі калянізацыйны фонд быў, хоць і вельмі прыблізна, выясьнены, пасулілі віцэ-губарнатарам калускаму, курскаму, пскоўскаму а арлоўскаму абясьніць люднасьці (скарбовым сялянам) пра даваныя перасяленцам (да Беларусі) карысьці а палёгкі і падаць сьпісаньні асобаў, жадаючых перасяліцца. Як бачым, мелі быць пераселеныя да Беларусі сяляне зь беларускіх земляў уперад (да ХVIII стг.) забраных Маскоўшчынаю, моўна або прынамся ідэялягічна ёю асыміляваныя. Гэтак было і ў канцы ХVІ–ХVІІ стг.. І тады, захапляючы якую замлю беларускую, Масква старалася калянізаваць яе сваймі дзаранамі а купцамі (сялян тады Маскоўцы ня перасялялі на забраныя ў Беларусі землі), але брала іх галоўна із раней забраных і асвоеных ужо земляў беларускіх. Прычынамі гэтага, відавочна, былі: большая гусьціня люднасьці земляў беларускіх Маскоўскага гаспадарства, чымся на землях этнаграфічна маскоўскіх або на прасторах новае калянізацыі (дольнае Ўзволжа і інш); аднолькавасьць псыхікі, бліжшы пераезд, што ўсё стварала большую ахвоту да перасяленьня.

Жадаючых перасяліцца да Беларусі аказалася з Курскае губэрні 141 чалавек, з Пскоўскае 363 чалавекі, з Арлоўскае 84, а іншыя заявілі, што яны баяцца жыць сярод чужога народу. З Калускае губэрні жадаючых перасяліцца ня было. Гэткім парадкам, замест праектаваных на пачатак перасяліць 9651 мужчынаў, аказалася ахвотных толькі 588. Аўтар прыводзе іншыя прычыны, чаму й гэтая колькасьць не магла быць пераселеная.

Зь беларускіх земляў, забраных Расіяй у ХVIII стг., урадова былі званыя беларускімі Віцебская а Магілеўская губэрні, Горадзенская-ж, Віленская а Менская губэрні і акруга Беластоцкая — літоўскімі. Але «ў 1840 г. назоў беларускія й літоўскія губэрні быў забаронены. У цыркуляру Камітэту міністраў з 26 чырвіня 1840 г. № 542 казалася: «Калі падавалі да найвышшага подпісу ўказ, у каторым былі менаваныя губ. беларускія й літоўскія з гэтымі назовамі, гаспадар імпэратар закасаваў назоў беларускіх і літоўскіх, загадаў перапісаць указ ізь менаванымі губэрнямі кажнай асобна — Віцебскай, Магілеўскай, Горадзенскай а Віленскай; пры гэтым быў собскаручны найвышшы загад: «Правіла гэтае дзяржаць і наперад, ніколі накш ня пішучы, як кажную губэрню асобна» (Ленінгр. аддзел Цэнтр. арх. Комітэт дзеля зах. губ.)» б. 16, вынаска).


ІІ

А. ЦЬВІКЕВІЧ: «ЗАПАДНО-РУССКАЯ» ШКОЛА І ЯЕ ПРАДСТАЎНІКІ

(Полымя, 1927 г. № 8, б. 101-120; 1928 г. № 1, б. 117-139, № 2, б. 132-158, № 3, 120-141, № 4, б. 113–145, № 7, б. 131–143).

У першым разьдзеле свае працы аўтар найперш даець аз-