Старонка:Зь гісторыі русыфікацыі Вялікалітвы.pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

начэньне «западно-русской» школе. «Пад гэтым назовам — кажа аўтар — мы разумеем цэлы сьцяг асобаў — палітычных, грамадзкіх, навуковых і наагул культурных, — якія паставілі сваёй мэтаю давесьці, што Беларусь ёсьць не апрычоным краем, із сваёй гістарычнай нацыянальнай прыродаю, але што яна ёсьць заходняй часткай адзінае Расіі» (101).

«Западно-руссизм» бярэць пачатак із часу Кацярыны ІІ, каторая імкнулася, каб паміж Беларусяй і Расіяй «исчезла грань инородия» і каб Беларусы сталіся «русскии» душою й сэрцам (там-жа). Наступным этапам русыфікацыі й развою «западно-руссизму» была пара Міколы І 1 красаваньня свайго даходзе ён за Мураўёва.

«Адным із найзырчэйшых а найстанаўчэйшых выяўленьняў «западно-русской» школы была дзейнасьць часапісу 60-70 год мінулага стагодзьдзя «Вестника Западной России», кіраванага ведамым у сваім часе К. Гаворскім». Аллі аўтар характарызуе Гаворскага і ягоны часапіс: «К. Гаворскаму абазвязана Беларусь найагіднейшым тыпам «западно-русского человека», у якім, як у фокусе, адбіліся найцямнейшыя рысы панаваньня ў Беларусі старога рэжыму» (104).

Далей аўтар характарызуе пару 50-х і 60-х год (108–110) і непераборлівае ходаньне Гаворскага з украінафільствам (111-118).

«Не зважаючы на поўную салідарнасьць «Вестника» (Гаворскага) з новымі (русыфікацыйнымі) паглядамі (рас. ўраду) на ўкраінафільства, не зважаючы па адданую службу яго інтарэсам «православия и русской народности», — палажэньне «Вестника» з дня на дзень горшала. Яго мала хто чытаў, падпісьнікі, спачатку даволі чысьленыя, пакрысе адыходзілі ад яго, і тыраж ягоны падаў. Дрэнна было з матар’яльнага боку і, што асабліва дзіўна, ня лепш было з папулярнасьцю, — навет у тых колах урадніцкіх а духоўных, дзе ён павінен быў-бы быць прызнаным аўтарытэтам» (119). Выратаваў Гаворскага Мураўёў, гукнуўшы яго да Вільні, куды ён і пераехаў зь Кіева ў 1864 г.

У другім радьдзеле — «Гаворскі і «Вестник» Западной России» ў Вільні (надрукаваны ў № 1 «Полымя» 1928 г.) — свае працы аўтар падаець прычыны гукненьня Мураўёвам Гаворскага да Вільні — патрэбны быў дзеля абрусеньня Беларусі (117–118), паказуе культурны стан Беларусі перад паўстаньнем 1863 г. і зараз посьле паўстаньня (119–123). Адлі ён у гэтым і ў наступным разьдзеле (надрукаваным у № 2 «Полымя» 1928 г.) разглядае дзеяльнасьць Гаворскага зь ягоным «Вестником Западной России» у Вільні ад 1864–1871 г. Дзеля таго, што гэтая дзеяльнасьць служыла заданьню русыфікацыі Беларусі, аўтар мусіц закрануць таксама русыфікацыю за генэрал-губарнатарства Мураўёва, ягонага гр. Баранова.

«Зь першых дзён выданьня (у Вільні) «Вестник» заняў становішча «казённой рептилии», якая цалком была пад загадам ген.-губарнатарскай канцылярыі і пад загадам епархіяльнага кіраўніцтва Язэпа Сямашкі. Разам із тым ён павінен быў гуляць пры Мураўёву ролю таго грамадзкага голасу, быць выразам тае грамадзкае апініі, безь якое ўсямоцны адміністратар ня мог абыйсьціся, дарма што меў маральнае падзьдзяржаньне патрыятычнае Масквы» (126).

Гаворскі ходаецца супроці ўжываньня беларускае мовы ў школах і царкоўных казанях, у тым ліку каталіцкіх, наагул усюды, з выняткам у сялянскім жыцьцю, дый сяляне — ён спадзяецца — навучацца з часам парасійску і забудуцца сваю мову (130). Як і расійская адміністрацыя ў Беларусі, «Вестник» даводзіў, што «Народныя школы ёсьць у Заходнім краю наймагутнейшым і найсьпяшнейшым (найудачнейшым) сяродкам да яго абрусеньня». «Можна й павінна прызнаць, што цесны зьвязак і грунтоўнае зьліцьцё туташняга народу з народам вялікарускім гатуецца ў нас тут галоўна цераз сыстэму народнае асьветы», пісаў «Вестник» (133). Побач із гэтым на бачынах «Вестника» йшла прапаганда, што асьвета шкодная «низшим сословиям» (№ 2, 155).

Калі ў расійскага ўраду зьявіўся праект адчыніць у Вільні расійскую праваслаўную духоўную акадэмію, то Гаворскі выступіў супраць гэтага. Ён пісаў: «згрупаваньне ў гэтай акадэміі студэнтаў із заходня-рускіх губэрняў, у тым ліку былых вуніяцкіх сэмінараў, шкодна адбілася-б на іх узгадаваньню ў сэнсе сучаснага ачышчэньня расійскае мовы ад мясцовых правінцыялізмаў і беларускага акцэнту, ад чаго яны, будучы туташнімі ўрадзімцамі, ня могуць пазбавіцца ў мясцовых сэмінарах. Калі пазбавіць іх сувязі із студэнтамі — урадзімцамі вялікарускіх губэрняў, яны ня здолеюць працяцца «истинно-русским духом», расійскім праваслаўем і расійскімі звычаямі» (136). І Гаворскі перамог: акадэмія ня была адчынена.

«Вестник Западной России» «сьведама блытаў рэлігію з нацыянальнасыцю, наўмысьля ставіў знак роўнасьці паміж праваслаўем і «русской народностью». Як ня было яму вонках праваслаўя Расіі, так ня было яму Беларуса-каталіка» (134).

Загады а мерапрыемствы Мураўёва аб прызначэньню да Беларусі, пасьля паўстаньня, расійскіх ураднікаў таксама сустрэлі з боку «Вестника Западной России» поўнае падзьдзяржаньне. «Трэба зазначыць, кажа аўтар, што заклікі, каторыя пісаў Мураўёў а Карнілаў (куратар Віленскае школьнае акру-