Старонка:Зь гісторыі русыфікацыі Вялікалітвы.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Шотляндыі, — харошыя ляндшафты, лясы а гушчары»… «Такою харашынёю абдарыў Госпад бедны наш край, — піша Стукаліч, — што куды ні глянеш, проста на душы сьветла… Ды не адно край, але людзі нашае ціхое, прыгожае Беларусі пачынаюць надзіць да сябе спаважную ўвагу расійскае навукі і расійскага грамадзтва», — і пераказуе пра прыродныя здольнасьці беларускага плямені, зь якога вышла шмат геніяльных і таленавітых людзёў, пачынаючы ад Фрацыскі Скарыны а Сымона Полацкага і канчаючы Касьцюшкам, Міцкевічам, Спасовічам, Манюшкам а Глінкаю. Беларусь багатая гісторыкамі, паэтамі, музыкамі, вайсковымі героямі, каторыя, — не баіцца прызнацца «западно-русс» Стукаліч, — хоць і былі ў бальшыні польскае культуры і служылі польскай справе, але этнаграфічная прыналежнасьць каторых да беларускага плямені бессупярэчная. Выразам беларускага народнага генія, — бароніцца ён далёй, — ёсьць славуты Статут Літоўскі, зь якога Аляксей Міхайлавіч сьпісаў сваё расійскае «уложение». «Прыгледзьцеся, — кажа ён, — уважней да архітэктуры туташніх будынкаў, гмахаў, цэркваў і г. д. — і вы згодзіцеся, што тут ёсьць свой мясцовы мастацкі смак, свой стыль, свой мастацкі настрой. Не, — гэткай вялічынёй, як Беларусь, нельга нэгліжаваць», — канчае Стукаліч» (285–86).

«Аднак, як ні стараліся «западно-руссы» пераканаць расійскі бок шанаваць іх і ставіцца з павагаю да іх нароўні з Расійцамі, — нічога з гэтага ня выходзіла (286). Аўтар апісуе мізэрнае палажэньне «западно-русских» культурнікаў, што працавалі над беларускай этнаграфіяй альбо старыной (287-89).

У вапошнім (дзявятым) разьдзеле свае кнігі аўтар даець «характарыстыку «западно-руссизму у пачатку Х веку».

«Нявыразьлівае становічша «западно-руссов»… працягавалася і ў першыя тады ХХ стг. Русыфікацыя Беларусі адбывалася далей усё тым-жа ўзмоцненым тэмпам і ўсё мацней а глыбей ахапляла ўсе бакі беларускага жыцьця. Аднак, роля «западно-руссов», як аднаго з элемэнтаў гэтае русыфікацыі, была пастарому марнай. Яны ня былі прынятыя расійскай палітыкай перад рэвалюцыяй 1905 г. у якасьці станаўкой сілы краю і стаялі пастарому на заднім пляне мясцовай палітыкі. Як і раей, тон жыцьцю задавала, з аднаго боку, расійская адміністрацыя, а з другога боку — мясцовы польскі капітал. Апошні да канца выдзержаў націск цэнтральнага расійскага капіталу і ня здаў сваіх пазыцыяў. Паціху і зь вялікай асьцярожнасьцю, але Расія йшла на ўступкі польскаму капіталу.

«Особые совещания о нуждах сельско-хозяйственной промышленности», што адбываліся ў 1902 г. зь ініцыятывы Вітэ, і куртатае «адміністрацыйнае земства 1903 г. для Менскай, Віцебскай а Магілеўскай губэрняў можна ўважаць за праяву падобных уступак» (291–92).

Прымеж таго ў часе рэвалюцыі «з выняткавай рэльефнасьцю зазначыўся той гістарычны факт, што ўсемагутная Расійская імпэрыя на беларускай тэрыторыі аканамічна была нолям. Расійскі пан у Беларусі, не зважаючы на ўсе яго прышчапляньні, дзяржаўся штучна, дзякуючы вылучна падзьдзяржаньню расійскай адміністрацыі і выняткавым прывілеям з боку ўлады. Даволі было, каб улада гэтая пахіснулася, як пахіснулася й расійская земляная собскасьць. Вельмі паказальна, што ў мамэнт рэвалюцыі 1905 г., зн. у мамэнт расьцярушанасьці расійскае імпэрскае ўлады, нячыслены расійскі пан заходніх губэрняў адразу выкінуў сваю земляную собскасьць на рынак. Віленскі адзьдзел сялянскага землянога банку прыняў у гэты мамэнт на продаж бальшыню двароў расійскіх паноў. Відаць, яны добра разумелі, што яны ў Беларусі прыблуды, што ўсё ім тут чужое й варожае і што калі няма за плячыма ўсядужога губарнатара, ім валей якнайбаржджэй выбрацца дахаты, да цэнтру Расіі» (299).

Зьмену прынесла рэвалюцыя 1905 г. Яна паказала, што недаволі расійскаму ўраду аднаго апірышча на дварансьцьве, каторага значэньне рэвалюцыяй было падарваньне; у Беларусі-ж спалячанае панства было й няпэўнае. Дзеля таго расійскі ўрад, апрача дваранства, пастанавіў аперціся на заможным сялянсьцьве. Гэта была палітыка Сталыпінава. З другога боку, дзеля русыфікацыі Беларусі зь нястачы сваіх собскарасійскіх сілаў, былі высака ацэненыя цяпер «западно-руссы». «Рэакцыя 1906–7 гг., задушыўшы рэвалюцыю ў крыві шыбеніцаў і катаржных рассудкаў, з асаблівай уважлівасьцю паставілася да тых, хто захаваў вернасьць цару а пасаду, хто не хацеў развалу а гібелі вялікае імпэрыі. У Беларусі гэтымі людзьмі былі «западно-руссы», што здаўна вялі змаганьне за суцэльнасьць а вялікасьць Расіі» (301). Дзеля таго закладаюцца і шчодра фінансуюцца ўрадам чарнасоценныя арганізацыі «западно-руссов», як «Крестьянин», «Русское окраинное общество», «Западно-русское общество» і інш. У «Русским окраинным обществе» «побач із рухлівымі й дзейнымі арганізатарамі — Бывалькевічам, Кулакоўскім, Кавалюком, — бяруць удзел прадстаўнікі пецярбурскай арыстакратыі, найвышшага духавенства, ураднікі зь міністэрстваў, вайсковыя гэнэралы, правая прафэсура, публіцыстыя і г. д. — зьява, што ў раней-