Старонка:Зноў «Западная Россия».pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

свайго права, на уласнай мове напісаннага",—Лаппо, не пакрывіўшыся, лічыць гэтыя словы „чистым русским языком", спакойна перапісваючы статутовыя словы „стан", „няхай" „лепшы", „уласны", „іншы" і гэтак бяз конца,—на „сословіе", „пусть", „лучший", „собственный" „иной" і г. д. Няма граніц „вучонай бесстароннасьці".

У артыкуле аб беларускіх старадруках І. Лаппо ні словам не ўспа­мінае аб постаці Францішка Скарыны і яго „паспалітай мове", аб розь­ніцы тагачаснай беларускай культуры ад маскоўскай і аб тых досьледах аб беларушчыне і Маскоўшчыне ўдзедзіне слоўна-культурнай, якія пера­ведзены ў расійскай і польскай літаратуры і якія вельмі далёкі ад „патрыотычнага" падыходу пана Лаппы. Замест гэтага ён для абароны свайго „истинно русского" погляду адшуквае новы аўтарытэт, польскага ксяндза-гісторыка, нейкага Францішка Сярчынскага, які яшчэ ў двацца­тых гадох (!) XIX стаг. даводзіў, „што дарма вучоныя імкнуцца дзяліць адзіную расійскую мову на некалькі... у тым ліку на беларускую". „Як ніхто, зазначае ксёндз, ня дзеліць польскую мову на вялікапольскую, малапольскую, мазавецкую і інш , таксама нельга дзяліць расійскую мову на беларускую і маларускую". Калі да гэтай ксяндзоўскай апініі дадаць вызнаньне Лаппы, што „беларусы ўсё-ж такі маюць акрэсьлены этнографічны твар", што „белорусское наречие принимало участие в создании общего русского литературного языка, который в настоящее время является одним из самых богатых языков мира",— дык будзе ўсё, што „почтенный автор" удзяліў беларусам і беларушчыне на працягу ўсіх 225 старонак сваёй кнігі.

Прад намі ізноў „Западная Россия" са ўсімі яе прысмакамі і аздо­бамі. Калі-б ня было ні вайны, ні рэволюцыі і ў жыцьці, і ў навуцы, калі-б ня было гэткіх гістарычных зьявішчаў, як утварэньне нацыяналь­ных рэспублік, замацаваньне ў аграмадным маштабе іх культуры ў форме тысяч школ, мільёнаў кніг, багатай нацыянальнай літаратуры, нацыяналь­най навукі і тых народных мас, якія да канца прасякаюцца ідэяй свайго адраджэньня.

Прагледзеўшы першую частку кніжыцы, у якой аўтар выкладае ўсе папярэднія гістарычныя тэорыі аб „Западной России" мы бачым, што з асаблівым захапленьнем ён спыняецца на тых тэорыях, з якіх нівод­ная не ўспамінала аб асаблівасьцях гэтае „Западной России". Лаппо ў 1925 годзе —законны сын Іосіфа Семашко, М. Мураўёва, М. О. Каяловіча, Устралава з яго „чатырма варункамі народнасьці", пазьней Саланевіча і tutti quanti. Для яго няма ні беларускага, ні украінскага пы­таньня, аб якіх ужо каля стагодзьдзя йдзе гарачая спрэчка як расійскай, так і польскай і эўропэйскай літаратуры. Ён абыходзіць пры гэтым моўчкі і Кастамарава, і Кулішэра, і „Основу"; для яго Галіччына таксама „исконно-русский край", а галічане— „галицкие русские" (які энографічны ідыётызм,—быццам ёсьць „сибирския", ці „крымския" русския); нават