Старонка:Зноў «Западная Россия».pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ная Россия и ее соединение с Польшей“[1], ужо аднэй назвай сваёй кнігі сьведчыць, што для яго ня існуе „духа времени“. Свой досьлед ён па прыкладзе Шлецэра робіць з тае прычыны, што "веды аб тым, што ўяўляюць сабой заходня-рускія землі патрэбны для Расіі, для народу рускага, для арганізацыі яго дзяржавы і спакойнага, цэласнага разьвіцьця яго, пасьля тых „потрясений" якія ён перажывае.

Зьяўленьне кнігі Лаппо ўжо аднэй сваёй упартасьцю варта таго, каб спыніць на ёй увагу. Складаецца яна з дзьвёх частак: першай,— лікам 85 стар., у якой аўтар імкнецца „прасачыць галоўныя этапы пас­туповага вывучэньня таго краю, які атрымаў імя Заходняй Рассіі“,— і другой, больш значнай,—дзе ён хоча пазнаёміць чытача са ўсімі наву­ковымі вынікамі тых гістарычных досьледаў, якія былі зроблены ў расій­скай і польскай літаратуры ў стасунку да мінулага гэтага краю.

У другой частцы І. І. Лаппо, як спэцыялісты, чуе сябе больш пэўна, чымся ў першай, дзе яму прыходзіцца опэраваць з матэрыялам ня столь­кі гістарычным, колькі публіцыстычным. У гэтай другой частцы ён вык­ладае сьцісла гісторыю ўзьнікненьня літоўска-беларускага княства, яго „русскай" (праз два с) культуры, яго ўнутрынацыянальных адносін ад першых часоў да вуній з Польшчай, урэшце,—падрабязна і абаснована,— гісторыю яднаньня літ.-бел. княства з Польшчай у люблінскай умове 1569 году. Заданьнем аўтара ёсьць давесьці, што сувязь літ.-бел. гаспа­дарства з Польшчай ні ў якім выпадку ня была „слиянием" дзьвёх дзяржаў у вадну, як гэта проклямавалі самі тварцы Люблінскае вуніі, але што гэта быў дзяржаўны саюз дзьвёх самастойных гаспадарстваў. Заданьне гэтае, як вядома, ня новае. Ім займаліся здаўна як расійскія, гэтак і польскія гісторыкі, і юрыстыя. Спрэчка йшла ў тым кірунку, што польскія вучоныя даводзілі поўную зьлітасьць літ.-беларускага гаспа­дарства з Польшчай, у якой зьлітасьці Літва і Беларусь ня толькі страцілі свой дзяржаўны сувэрэнітэт, але пазбыліся сваіх гаспадарчых і культурна-бытавых адзнак. Расійская-ж старана, наадварот, даводзіла, што, ня гледзячы на люблінскі акт, Літва-Русь захаваліся як дзяржаў­ная адзінка, як асобнае цэлае, што гэта быў толькі саюз дзьвёх роўных сіл супроць Масквы і немцаў і што дзеля гэтага ўся далейшая гісторыя Рэчы Посполітай ёсьць сужывецтва, часта штучнае, дзьвёх розных юры­дычна, экономічна і нацыянальна-культурна традыцый і сыстэм. Поль­скія дасьледчыкі пры гэтым сьпіраліся, галоўным чынам, на самы акт Люблінскай вуніі і на польскія хронікі XVI стагодзьдзя аб Люблінскім сойме, а расійскія—на юрыдычную кваліфікацыю далейшых дзяржаўных распарадкаў і факты жыцьця.

З польскага боку гэтым пытаньнем займаліся спэцыяльна проф. Кутржэба, Галецкі, Бальцэр і інш., а з расійскага боку Доўнар-

  1. І. І. Лаппо — "Западная Россия и ея соединение с Польшей в их историческом прошлом“, 225 стр. изд. „Пламя“, Прага, 1924 г.