Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/93

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Пачакае… Так…

Сіман хацеў нешта аказаць, але гутарка ня клеілася. Рыгору рупела ісьці, і яго ўвага драбілася на часткі.

— Ты пасачы, каб ніхто не зайшоў у дзьверы, — папрасіў Лібу Памыйка.

Ліба зачыніла дзьверы, што адгароджвалі калідор ад буфэтнай і паведаміла:

— Нічога. Можна спакойна выходзіць.

Сіман разьвітаўся з Рыгорам і пакінуў іх траймі.

Ліба правяла Рыгора з Паўлам у двор:

— Шчасьлівае дарогі!

— Бывайце, Ліба Шлёмаўна! Дзякую за вашу таварыскую да мяне ўвагу, — шчыра паціскаючы Лібіну руку, выказаў Рыгор. — Кланяйцеся бацьком і перапрасеце, што я не пасьпеў з імі разьвітацца.

— Пішэце, Рыгор Міхасевіч, — папрасіла Ліба і пастаяла, пакуль яны не схаваліся за будынкам.

Калі праз паўтары гадзіны Памыйка вяртаўся ў мястэчка, правёўшы Рыгора, Ліба весела напявала мэлёдыю Кармэн, стаючы ў акне свайго пакою.

Назаўтра раніцою, ужо седзячы ў цягніку, Рыгор вычытаў у газэце паведамленьне пра забойства аўстрыяцкага кронпрынца сэрбскім гімназістам у Сараеве. Гэта буйная навіна з політычнага жыцьця ня выклікала дваякіх думак. Яна няўхільна і вачавідкі вяла да аднаго скутку — да вайны. Рэдка ў каго магло знайсьціся сьмеласьці надаваць іншае тлумачэньне гэтаму факту. Як прэлюдыю да вайны зразумеў яго і Рыгор. Ня дзіва таму, што ён адразу занядбаў усё іншае і накіраваў свае думкі і сваю ўвагу да Сараеўскіх падзей. Рыгора цешыла тое, што ён на дарозе да Пецярбургу, дзе далейшае разьвіцьцё здарэньняў не схаваецца ад яго ў сваёй выразнай надзеннасьці.

З кожнаю вярстою, што праяжджаў цягнік, ён усё радзей вяртаўся думкамі да Смагіна. Зьвязаная з яго ад’ездам небясьбека танула ў буйных расткох узрушаючых навін. Газэта адцягвала яго ўвагу і ад нагляданьня ў акно вагона, што было неад’емнай яго прывычкаю ў час язды па чыгунцы. Мала цікавілі суседзі па вагону; з імі Рыгор не знаходзіў гутаркі. Некалькі