Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і ў бацькоў. Больш у бацькоў. Амаль што ня кожны месяц прочкі, сваркі… Прасіла кланяцца… Горкім дакорам мінулая абмылка».

«Твая маці доўгі час хварэла… Многа плакала ў роспачы, у разувер’і ў тое, ці хаця жыў ты, ці хутка адгукнешся»… «З якою радасьцю пазвала мяне чытаць твой ліст! Якім шчасьцем было для яе атрымаць ад цябе грошы!»

«Я заўжды суцяшаю старую, абнадзейваю».

«Не патрабуй большага — ад сілы пасабляю».

І, нарэшце Сёмка крануў хваляваўшага яго пытаньня — пра выезд у горад. «Думаю пра горад… Ведаеш — чым гусьцей сплятаюцца жыцьцёвыя сеткі, тым большая прага вырвацца з Сілцоў. Але ці будзе на гэта магчымасьць, ці прыдзе час?..»

«Пра хатнія навіны піша маці… Пішы надалей! Твой Сёмка…»

Рыгор дачытаў і паглядзеў у акно. Зьмяркалася — у ваччу бегалі мурашкі.

Вакольнае жыцьцё было адгарожана ад яго неабсяжным прагалам… Рыгор жыў ня ў Смагіне, а ў Сілцох, за соткі вёрст ад яго. Асалода адчуваньня гэтага прагнала ўсякую ахвоту да яды.

Як прыемна, што ніхто ня трывожыць яго ў гэтыя хвіліны!..

«Ага… У мацерыным лісьце хатнія навіны».

Ён падышоў бліжэй да акна, абапёрся локцямі на падаконьнік, а лобам — да гладкае халоднае шыбы…

Шэрае сьвятло адвячорку разганяла літары. «Хто пісаў мацерын ліст? Сёмка? Не пазнаць — мэрам другі зусім характар. Ды ці ў гэтым справа?»

«Мой даражэнькі, сыночак мой залаценькі, любы Рыгорка! Ластаўка мая лёгкакрылая», — пачынала маці.

«Як я рада, што цябе лёс захаваў і ты адазваўся на мае прычыты. А столькі ўжо я папагаравала! За гэты час я многа чаго працярпела, сынок мой! Эдароўя без таго няцікавае, а тут яшчэ гэтыя мітрэнгі… Дык сэрца гэтак ные, гэтак пятрае, што, здаецца, вось, сарвалася-б з месца і паляцела-б немаведама куды… За край сьвету выбралася-б… Людзям замінаю, вузкі дарожкі, цесна… Дзякуй ім — адны Сёмкавы не адцураліся мяне… Сёмка — ну а да залаты-ж чалавек!.. Які ён, сынку, добры твой таварыш!.. Суджана было Вольцы сустрэць гэткага чалавека… Пашукаць падобнага ў сьвеце і не знайсьці… Я, бывала, плачу, гарую — ён прыдзе і, здаецца, здыме камень з грудзей: — мэрам ты сам пакажашся… Можа праз гэта і вытрымала…