Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Яна рэкомэндавала яго Рыгору чорствым, халодным, бязудзельным да справы тэатру і да яе, як жонкі, чалавекам.

Яе ліст канчаўся ўспамінамі пра Сілцы, пра гутаркі з Рыгорам. У апошніх радкох яго Гэля выказвала спагаду таму, што «жыцьцё раскідала іх па розных куткох, паставіўшы кожнага ў розныя ўмовы».

«Напішы адказ на Беласток — да выпатрабаваньня»…

Другі ліст пісаў Рыгору Сёмка…

Па размашыстым характары, што распаўзаўся ломанымі літарамі па бруднай, плямістай паперы, выяўна адбівалася змардаваная рука таварыша-хлебароба. Ад лістоў нясло кіслым паўбульбяным хлебам ды пясчанаю, няўроднаю зямлёю. Між радкоў мігаліся беглыя ўзрокі гаспадарнага ваччу Сёмкі.

Ліст адцягнуў да сябе ўсю Рыгораву ўвагу. Перад ім вырасьлі вобразы мінулага. Вось ён бачыць Сёмку на полі пры ворыве. Пільнае вока заўзятага дбайніка-гаспадара аглядае кожную мясьцінку вузкае палоскі. Раз-ад-разу Сёмкаў узрок сягае ў бакі, дзе сьцелюцца шырокія галы ніў, якія сьціскаюць яго шнурок да памераў вузкае межкі… Ліст прысьвечаны амаль ня цалкам грамадзкаму жыцьцю Сілцоў. У ім падносіцца Рыгору суцэльная схэма сучаснага стану мястэчка ў водсьвеце політычных настрояў. Сілкаўцы ня дрэмлюць… Варушашца… Знайшлося шмат новае моладзі, якая згуртавалася ў некалькі колак з мэтамі самаадукацыі. Удалося адчыніць бібліотэку-чытальню і правясьці зборы на політычных ссыльных… Сам ён, Сёмка, менш як раней аддае часу грамадзкай справе — зацягнуты ў бросьню будзённага жыцьця, заўсёды пад шчыльным наглядам поліцыі — аднак, «не адарваны ад змаганьня»…

Ён жаніўся з Волькаю, і гэта крыху звузіла яго грамадзкую працу.

Пятрусь піша Сёмку лісты і ў кожным пытае пра Рыгора. Хацеў-бы бачыць яго хутчэй у Пецярбурзе, у асяродку рабочае гушчы… Сёмка дзівіцца, як трывае Рыгораў настрой пасьля бурліва перажытых дзён…

«Ці асвойтаўся ты ва ўмовах ціхага местачковага жыцьця, ад якога гэтак уцякаў».

Рыгора ўспамінае і Зося… «Выпадкова праз жонку дазнаўся, што атрымала ад цябе ўклон. Была зьдзіўлена і разам-жа зарадавана. Але… Ёй не да гэтага… Жыцьцё тузае і яе, бедную, як знарок аброчаную на пакуту. Жыве на дзьве хаты: у Берага