Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/503

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Яго порсткі ўзрок улавіў прадоўжную літару Г, што ачэльвала радок «Государственная Дума», калі ўвайшоў Анікей.

— Здароў! Ідзем?

— Што за пытаньне!

— Твая разважнасьць не паказвае.

— Я нахаду: адзін міг і, мы-б з табою стрэліся на Малым проспэкце-э…

— Ідзем…

Яны компэнсавалі сваё запазьненьне ўскоранай хадою.

Падасьпеўшы трамвай яшчэ больш паспрыяў компэнсацыі.

Незаўважна Васільлеўскі востраў застаўся пазадзе, і трое гарадавікоў з акалодачным адгараджвалі іх ад білаў Мікалаеўскага мосту.

Перад мостам стаяла нелапая грамадка людзей, якую ўпарта разглядала поліцыя.

— Нашы вунь!

Некалькі чалавек схіліліся да замерзшых вокан вагона.

— Студэнты па адным, па двое з самае раніцы накіроўваюць у горад… — праказаў хтосьці ззаду іх.

Хто азірнуўся на казаўшага — сустрэў у задніх дзьвярах вагона дбайлівае калываньне гарадавіковай галавы.

— Ха-ха-ха! Нядрэмнае вока… А праз Няву…

Разганяючы бег, трамвай вёз у горад ажыўленыя спрэчкі пра Думу. Напоўнены розначыннай публікаю, вагон дапамінаў рухомы мітынг, які ў кожную хвіліну, на любым месцы мог абярнуцца ў ядро дэмонстрацыі. Было відаць па настроі, што большасьць едзе туды, куды і Рыгор з Анікеем.

— Зьбярэцца! — пацешыўся Рыгор, шапнуўшы Анікею над вухам.

Той не пасьпеў пацьвердзіць Рыгоравы думкі, як каля іх пачулася:

— Да Таўрыцкіх?

Зьдзіўленым глядзеў Рыгору ў вочы Камар.

— І вы?

— Я ня дамся на провокацыю! — цьвёрда і голасна адказаў Камар: — Дзіцячае мудрагельства! Вы чыталі ліст Мілюкова? Гэта не кадэцкія хітрыкі, як вам здаецца, а гэта разумная перасьцярога… Зараз зьявіцца ў друку новы ліст сяброў- рабочых з ваенна-прамысловага комітэту… Трэба дачасна апа-