Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нуты цяжкаю рэакцыяй ад грамадзкае працы, абудзілі прыбітае пачуцьцё і з ахвотаю выпаўнялі ўскладзеныя на іх паўграмадзкія, паўполітычныя абавязкі.

Вочавідкі расла актывізацыя сярод местачковага рамесьніцтва. Па гарбарнях ды сьлясарнях, сярод краўцоў, шапачнікаў ды шчотачнікаў пайшлі гутаркі наконт ўрачыстага сьвяткаваньня 1 Мая. Сталі чуцца галасы за тое, каб у гэты год май адзначыць маніфэстаныяй. Для абгавору майскага пытаньня адбылося некалькі досыць шумлівых сходак па майстэрнях.

Рыгор яскрава адчуваў набліжэньне цікавых і прыемных падзей. Як-ні-як, а ў іх вызначалася і яго доля стараньняў. Праўда, ён добра разумеў, што не ад яго залежыла разварушыць местачковае жыцьцё і надаць большага тэмпу ў працы смагінскае соцыял-дэмократычнае організацыі. К яго прыезду ў Смагін расійская сапраўднасьць выяўляла агульны ўздым рэволюцыйнага руху. З усіх канцоў вагромністае краіны даносіліся радасныя весткі пра экономічныя конфлікты і політычныя выступленьні. Пад націскам агульнага ажыўленьня ўскалыхнуўся і Смагін. Але няма гэткае ідэі, якая-б не прайшла ў жыцьцё праз людзкую існасьць. Чалавек зьяўляецца правадніком думак і імкненьняў акрэсьленае клясавае групы. З гэтага пункту гледжаньня Рыгор меў падставы гардзіцца сваёю чыннасьцю ў Смагіне. Ён таксама з неаслабнай цікавасьцю сачыў за далейшым яе разьвіцьцём. Набліжэньне першага мая рэгулявала гэта разьвіцьцё, адбіваючы яго калываньне, як градусьнік тэмпэратуру.

Мястэчкам прабягала ўзростаючая затрывожанасьць. І па хатах і на вуліцы гутарылі пра падзеі, што іх гатовяць соцыялісты. Зданьні нядаўняга мінулага луналі над агойтанымі ў клапотах мяшчанамі. Паўставалі незабытыя з часу 1905 году пажары ў маёнтку пана Каструбіцкага, казацкія экзэкуцыі над смагінцамі і тая мяртвасьць мястэчка, якую нагналі новазьяўленыя поліцэйскія стражнікі.

Больш падуплыўная бацьком заможная моладзь асьцярожлівей паглядала на западазроных у соцыялістычнасьці таварышоў.

Дбайней ды рухавей зрабілася поліцыя. Закінутыя вуліцы ўсё часьцей сталі наведвацца стражнікамі. Гэтых-жа стражнікаў позьнімі вечарамі можна было бачыць пераадзетымі па-пад вокнамі хат.

Поліцыя не забывала і Рыгора — яго прапіска зноў вярнулася да двухдзённага тэрміну.