Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/465

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

інструманты. Імі вадзілі далёка ня тыя настроі, якія былі ў той час, калі Рыгор пакінуў завод. «Шаснаццаты год — не чатырнаццаты» — хто мог сумнявацца?.. Рыгору гэта стала ясным і вачавідкім, толькі ён стыкнуўся з рабочымі. Яны жылі бурлівасьцю бягучага. Іх гутаркі выяўлялі цьвёрдасьць і веру, узрокі палалі агнём. Шум і грукат заводу зьліваліся з пачуцьцём абўрэньня.

Рыгор заўсёды любіў работу, процэс яе творчай субстанцыі, але яго любасьць труілася адзнаньнем прыгоннасьці. На гэты раз ім валодала сымволіка новага зьместу. У згушчаным паветры заводу, у яго зацяжлівай, глушлівай траскатні нараджалася новая сіла, якой належала будучыня. Яе прыходу ласкава ўхмыляліся суровыя, стомленыя твары рабочых, насустрач ёй прагліва весьліся іх вострыя ўзрокі. Ужо завод не таміў аднастайнасьцю працы — у яе процэсе таілася ўздымная творчасьць, што развьюшвала бадзёрыя настроі, веру і трапяткое чаканьне. Нельга было не заўважыць сьмелых парываньняў, рашучых повертаў, цьвёрдых крокаў, якія вярнуліся ў завод з часоў дэмонстрацыйных выступленьняў.

Гутаркі ня сьведчылі пра асьцярогу перад кожным, хто за імі сачыў з акрэсьленымі мэтамі. З пагорбленага, прымоўкшага ў пачатку вайны нявольніка, выпростваўся чалавек, асоба, адзінка, без якое нельга было абыйсьціся складанаму жыцьцю. Сотні, тысячы іх рабіліся сілаю, арміяй, фронтам, наступ каторага калыхаў зямлю.

Першая палова году вызначыла гэта ў поўнай меры. Шэраг пераможных забастовак паказаў сілу і моц абуджаных ускраін сталіцы. Ні мілітарызацыя, ні папроза ды спробы высылкі на перадавыя позыцыі, ні ўзмоцненая вайсковая ахова рабочых раёнаў — нівошта не давала належнага і жаданага ўраду зфэкту. Думкі ды настроі рабочых упарта ўрываліся ў асяродзьдзе дзяржаўнага жыцьця і разладжвалі яго наперакор гісторыі зьбітую машыну.

І той, хто ўрачыставаў у посьпехах вялізнае лёгкае нажывы на жахах вайны, хто ўбіраў свае плечы палетамі, а грудзі — мядалямі і той, хто варушыўся, як крот у нары, нячулы ў клапотах будзённага жыцьця — роўна аглядаліся за заставы, да Васільлеўскага востраву, на Пецярбурскую ды Выбарскую стараны.