Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ад іншых і падабаўся сялянам за тое, што ўгаварваў іх рабіць акуратней, а з канём абыходзіцца ласкава. Кожны дзень ён вылучаў гадзінку часу ў абед, і прыходзіў у горад наведаць работніка, пагутарыць з ім, а то і пазнаёміць з зямельна-гаспадарчаю працаю ў Нямеччыне.

На майстра Шульца падказвалі, як на дасьціпнага гаспадара і талковага чалавека. Мала хто не разьбіраўся, чаму і што яму шанцавала ў жыцьці, удалося нажыць кавалак зямлі дзесяцін у дзесяць ды абсталявацца харошымі будынкамі. Нітка да гэтага цягнулася з мураванага будынку, у якім працавала пяцера чаляднікаў. На гэты будынак і тыкалі смагінцы пальцамі.

Домік і майстэрня Карла-Людвіга Шульца стаялі на Лясной вуліцы, якая паўдугою цягнулася ганоў на двое на поўдзень, як-бы ўцякаючы ад асноўнай масы местачковых будынкаў.

З гэтае вуліцы ішла дарога на другое мястэчка, Галубку, якое славілася двума ткацкімі майстэрнямі і добра абсталяванай лесапілкаю.

Ужо хат за дзеаяць ад цэнтру, па Лясной вуліцы, пачыналіся гароды і сады. Яны цягнуліся шырокаю лентаю да найбольшага і багацейшата саду Карла-Людвіга Шульца. Шульцаў гарод з лугам упіраліся ў бераг нелапое рэчкі Жаўранкі.

Дзякуючы гэтай рэчцы, бач яе вясновым разьлівам, руніста буялі мурожныя поплавы і прыносілі багатыя ўраджаі гароды.

Сьлясарная Карла-Людвіга Шульца хавалася за купчастым дубам на адгоне сажняў ста ад дому, і была павернута вокнамі да Жаўранкі. Дым з нявысокага коміну заўсёды калыхаўся над рэчнымі хвалямі, а іскры танулі ў іх рабаценьні.

Вечарамі, калі вясна ці восень слалі над зямлёю свае чорныя цалуны, іскры, што шугалі з коміну сьлясарні, пярэсьцілі мяккі мошаст адвячорку пукамі гарачага конфэці.

Стукі малатоў і бразг жалеза, рытмічныя скрыпы напільнікаў перакідаліся ад майстэрні за рэчку і нясьліся ў бярозавую дуброву, што адмяжоўвала сабою палоскі смагінцаў ад шырокіх галоў узорнага маёнтку пана Каструбіцкага.

Налева, куды нясла сваю ваду Жаўранка, цягнуліся даўжэразныя панскія мурагі; вярстоў за пяць яны ўпіраліся ў нявысокае ўзгор’е.

Зусім недалёка ад дому Карла-Людвіга Шульца быў перакінуты праз рэчку Жаўранку мост. Мост служыў любімым месцам для гулянкі смагінскае моладзі. Кожны дзень па ім тупаў шум-