Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/433

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЧАСТКА ЧАЦЬВЕРТАЯ



I

НАПРУЖАНАСЬЦЬ вайсковых падзей, якімі справодзілася другая палова лета, зьмянілася асеньнім зацішшам.

Было ясна кожнаму, што немцы сваім наступам на Расію імкнуліся забясьпечыць базу для наступу на захадзе. Рэдкія сутычкі на паасобных вучастках даўжэразнага фронту не мянялі агульнага становішча. Мала хто дапушчаў, каб фронт да наступнае вясны пасунуўся за Баранавічы, Дзьвінск, Пінск, Іллуксту. Гэта давала магчымасьць каму сьлед крытычна праверыць пройдзеную навуку, улічыць недагледжаныя памылкі, унесьці новыя корэктывы. Частку гзтых клопатаў узяла на сябе перапужаная нямецкімі посьпехамі расійская лібэральная буржуазія. Разгубіўшы рэшткі патрыётычната задзёру, яна павярнула нездаволеньне ў бок нядаўняга прыяцеля — вайсковай ды буйна арыстакратычнай камарыльлі.

Аднак нядобрая воля прымушала радзімых патрыотаў станавіцца ў ваёўную позу супроць самаўладнай клікі. У іх паказ­ной, фальшывай опозыцыйнасьці хавалася вострая прага апанаваць становішчам.

Буржуазія хапілася за думку і за рады, каб перапыніць разьбег падзей, агаловіць іх, і надалей разьліваць рабоча-сялянскую кроў на аўтар «вольнае краіны».

З гэткімі палажэньнямі, што выпускалі іх вусны Мілюко­вых ды Какошкіных на вядомым кадэцкім банкеце, памыкалася буржуазія заняць месца плутакратыі. Але жахі «вызваліцельнай» вайны ніколькі ня гублялі свайго гібельнага скутку. Яны самі па сабе, у баку ад волі яўных ды скрытых прыхільнікаў вайны, рабілі сваю працу разгойдваньня спакою ды пакоры мільённых салдацкіх, рабочых і сялянскіх гушчаў.

Кадэцкія завярэньні не затрымлівалі ў акопе салдата, і не давалі яму натхненьня для далейшага кроваліцьця. Занядбаўшы