Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/406

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гаду да сябе з боку падбегшай Волькі. Жанчыны ў дзьвёх спрытным прыёмам улажылі Рыгораў куфэрак на воз і пакрылі яго дзяругаю.

— У Менску адзін цягацьмеш яго, — пажартавала Волька.

— Вядома што…

Аставалася зьдзіўлена маўчаць, што Рыгор і рабіў, умайстроўваючыся на возе.

І толыкі, калі рушылі коні, ён некалькі раз разьвітальна кіўнуў галавою, пажадаўшы:

— Аставайцеся здаровы!

— Не забывай, Рыгор! — папрасіла Волька, нахмурана гледзячы ўсьлед падводы, — можа, часамі, стрэнеш дзе Зосю, дык кланяйся і перадай, як мы жывем…

— Не забудзьце пакланіцца сястрыцы! — папрасіла ад сябе гаспадыня.

Хутка ў руках абедзьвюх жанчын маталіся белыя хустачкі. Рыгор глядзеў на іх, трымаючы ўровень галавы зьнятую шапку. Простыя, але шчырыя ды замілаваныя праводзіны моцна краталі яго.

Самі-ж па сабе ўмовы провінцыянальнага жыцьця не выклікалі Рыгоравай спагады. Было досыць пражытага часу, каб імі здаволіцца і іх дасканала вывучыць. Толькі гурток рабочых атраду, нечакана згуртаваны вакол яго, ствараў умовы, якія скрашалі аднастайнасьць глухое мясьціны.

Іх блізкасьць і павага да яго сьціралі сьляды адваротнага пачуцьця ад стрэч з Бросьнем.

Выяжджаючы з агароджы саду, Рыгор яшчэ раз абярнуўся ў бок дзядзінцу, але густая сьцяна ліп, непарушаая ў ціхую пагоду, ужо хавала за сабою і Вольку з гаспадыняй, і дзядзінец, і дваровыя будынкі, і пражыты ў ім час.

Як і вясною, едучы ў атрад, вузкая дарожка праз поплавы, праз гарбаты мосьцік, між далёка адсунутых за мястэчка гародаў, — гэта дарожка мігала ў яго ваччу абыкла-новымі калдобінкамі, рассыпчатым суглінкам, бародкамі парослых абочын.

Поплаў зелянеў і скрадаў доўгі адрэз часу ад вясны да восені, а пажатыя нівы адмячалі яго розьніцу.

Восеньню аддавала і з гародаў. Рыгоравы вочы толькі абегам лавілі тоўстыя галоўкі капусты, жоўтыя ды чорна-зялёныя гарбузы. Абыкласьць летняга завяданьня, знаёмы настрой, што