Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/394

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Кіраўнік спраў, як відаць было з яго слоў, знаходзіўся ў курсе Рыгоравай справы. З блянкам у руцэ ён падбег да машыністкі і стаў дыктаваць ёй зьмест командыровачнай у ўпраўленьне начальніка работ III арміі — Менск.

Жанчыніна рука ёмка выбівала завучаны зварот — пальцы самі падалі на літары, даючы магчымасьць іх валадару спакойліва паглядаць на Рыгора.

Той сядзеў і сачыў за хадою згатаваньня папер, аглядаючыся на вокны.

Як паказалася Рыгору, нельга было ўпікаць кіраўніка спраў за маруднасьць — той спрытна спраўляўся з паперамі. Ня мінула паўгадзіны, як ён пакінуў машыністку і шмыгнуў у габінэт кіраўніка работ. Рыгор задаволены паглядзеў яму ўсьлед і скрытна засьмяяўся. Раптам з яго сьмехам зьлілося густое, адрыўнае тупаньне многалікіх нот і гучны выкрык.

«О-ай!..»

Рыгор першым, а за ім трое службоўцаў паўзьнімаліся з месца і працягнулі галовы да вокан.

Каля ганку канцылярыі стаяла грамадка людзей, аднака і бедна адзетых, у безказырках. Вакол іх таўкалася процьма местачковых дзяцей і дарослых, якія цікава разглядалі іх потныя, пачырванелыя твары.

Яшчэ не пасьпеў Рыгор са службоўцамі заключыць, што гэта за людзі, калі ў канцылярыю віхрам уварваўся з кніжкаю пад пахаю ўзброены унтар і ўголас прагукаў:

— Каму здаць палонных?

На яго выгук выбег са свайго габінэту Проваў і павярнуў у бок салдата голаў.

— Чаму так позна, — запытаў ён, ня думаючы пра тое, што унтару гэта мала вядома.

— Не магу знаць, ваш блародзьдзе! — адчаканіў унтар.

— Так, я і знаў, што…

Кіраўнік работ не дасказаў і абярнуўся да Рыгора.

— У нас усё не да часу. Калі ў асноўным вучастак канчаем, шлюць палонных.

Ён расьпісаўся ў кніжцы і перадаў яе назад унтару.

— Прыкажаце-ж… ваша-рродзьдзе!

Проваў замест адказу матнуў рукой.