Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/393

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рак — тое і глядзі — не абабрацца. З двух бакоў падсоўваюць іх на маленькі столік машыністкі.

Праз кожную гадзіну, а мо’ і часьцей, ідуць прыказаньні ад Провава. Кіраўнік работ важна выходзіць з свайго габінэту, аддае распараджэньне і, праверыўшы прысутных, зьнікае туды, адкуль зьявіўся.

Калі пры ўваходзе ў канцылярыю дзьверы габінэту адчыняюцца нячутна, то пры выхадзе яны стукаюць сухім трэскам. Трэск заўсёды падобны, стандартаваны і адваротны, болей усяго для машыністкі. Нэрвовая, яна так і скалынецца, абы заўважыць зьнікаючую постаць Провава!..

Дзьверы ад ганку ў канцылярыю характарны іншым стукам. Устаўленыя зьверху чатыры шыбіны рознастайняць яго бразгучым звонам шкла. У дадатак растузаная клямка, выпадаючы з рук, далучае свой патройны бразг у агульную сымфонію гукаў. Гукі парушаюць цягу канцылярскае працы — чэцьвера істот, як па командзе, падымаюць ад паперы галовы і глядзяць у бок дзьвярэй. Хто-б у іх ні ўвайшоў — настрой падымаецца; сьвежы чалавек адчыняе губы і разам са словамі прыносіць пах сьвежага паветра местачковае вуліцы.

На гэты дзень пакуль выпаў адзін усяго наведывач. Зайшоў якісьці селянін прасіцца на працу ў атрад. Яго ня прынялі. Ён пастаяў, паматаў безнадзейна лахматаю галавою і выйшаў. І з таго часу — нікога. А на гадзіньніку — дванаццатая.

Што за асаблівы дзень!

Машыністка не ўцярпела і паглядзела ў акно — мігнуўся чалавек у адзеньні старшага рабочага. Хто-б то быў? Яна ведае ўсх з атраду і вось адзін з іх…

Гама апісаных зыкаў у дзьвярах пацягнула да сябе ўзрокі чацьвярых людзей.

Увайшоў Рыгор.

Машыністка скрала свавольную ўхмылку і зачасьціла перабор клавіатуры. Скошаныя вочы яе глядзелі да дзьвярэй, дзе рухала стройная постаць старшага рабочага з атраду. Блішчастыя гузікі на жукетцы пасоўваліся да першага стала, за якім сядзеў чалавек па чыне нешта накшталт кіраўніка справамі. Машыністка не пасьпела выбраць моманту, каб сьмялей на яго паглядзець, як Рыгор загутарыў наконт командыровачнага пасьведчаньня і літару.