Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/392

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ня хлушу.

— Перадайце і ёй уклон ад мяне, калі пісацьмеце… Ды ўжо-ж, думаю, напішаце?.. Чалавек, якому нельга не адпісаць.

— Напішу і перадам уклон…

Цікавасьць гаспадыні была здаволена. Яна прыняла з Рыгоравых рук пасуду і выйшла з пакою. За дзьвярыма яна апамяталася і ўголас папрасіла:

— Навіны перадасьцё заўтра ранкам.

— Абавязкова! — запэўніў Рыгор, ўжо пасьпеўшы разгарнуць газэту.

— «Біржоўка» ў навінах дня амаль ня поўнасыцо падмацоўвала гаспадыніна паведамленьне.

Фронт набліжаўся да Менску. Немцы абышлі Сьвянцяны, пераправіліся на левы бераг Вільлі, апынуліся каля Ліды.

Пад пагрозаю пераможнага ворага страсянула жахам нядаўна дзерскія, самаўпэўненыя сэрцы айчынных патрыотаў. Усерасійскія земскі і гарадзкі зьезды выкінулі лёзунг «радзіма ў апасцы!». А цьвёрдалобы, зблытаны ў падзеях урад вуснам цара абвясьціў маніфэст аб прызыве ратнікаў апалчэньня другога разраду…

Размах здарэньняў гаварыў сам за сябе…

Пагрозны, атулены змрок невядомасьці пытальнік концэнтраваў на сабе Рыгоравы думкі і ўзрокі.

За ім, у цемры ночы, распластаная крыжам ляжала змучаная краіна.


III

ТАЯ-Ж БУДНЯЯ, з голымі хваёвымі сталамі канцылярыя кіраўніка работ, але ў ёй замест двух чалавек, як то знайшоў у першы раз Рыгор, — чатыры. Трое маўклівых мужчын над цёмнымі справамі і чацьвертая рухавая машыністка. Стукі клавіатуры машынкі ніжуць роўныя радкі дробных літар. У стуку — аднастайнасьць, як аднастайнасьць у словах і сказах казённых паведамленьняў. Павейвае сумам, хоць у прасторныя вокны льлецца досыць сьвятла. На вуліцы і ў двары — крыкі і бегатня дзяцей. Раз-по-разу возьмуць ды адцягнуць яны ўвагу машыністкі ці руплівага дзелавода. Порсткі павёрт, звычайна, правядзецца нявыразнай вымовай па адрасе бясклопатных дзяцей. Надалей — цішыня і зьнямоўчныя стукі машынкі. Папе-